Прагноз у валюце: Ці прадоўжыць даляр абнаўляць свае максімумы?
6- 24.02.2020, 10:37
- 9,822
На мінулым тыдні амерыканская валюта даражэла рэкорднымі тэмпамі.
Якіх зменаў можна чакаць у курсах замежных валютаў у канцы лютага? Што будзе з беларускім рублём? Пра гэта апавёў у каментары myfin.by старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб.
– На знешніх рынках за тыдзень еўра да даляра троху знізіўся – з 1,0840 да 1,08 роўна, ці на 0,4%.
Расейскі рубель зніжаўся. Даляр падаражэў да расейскага рубля з 63,4 да 64,3, або на 1,3%. Еўра падаражэў з 68,8 да 69,4 расейскага рубля, ці на 1%.
У выніку да беларускага рубля даляр і еўра падаражэлі, расейскі рубель знізіўся.
Даляр падаражэў на 0,61%, еўра вырас на 0,23%, расейскі рубель патаннеў на 0,72%.
Зніжэнне расейскага рубля пераважыла рост даляра і еўра. У выніку пасля трох тыдняў росту на мінулым тыдні валютны кошык знізіўся на 0,13%.
Важна адзначыць, што да канца тыдня даляр абнавіў гістарычны максімум. Характэрны той момант, што пры максімуме даляра беларуская валюта да кошыка ўмацавалася.