29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каронавірус пранікае ў Еўропу

15
Каронавірус пранікае ў Еўропу
ФОТА: EPA

Поўнач Італіі на карантыне.

У мінулыя выхадныя ў паўночных рэгіёнах Італіі, у Ламбардыі і суседняй вобласці Венета, быў зафіксаваны ўсплёск каронавірусу. Ад пнеўманіі, выкліканай вірусам, памерлі тры чалавекі, агульная колькасць тых, хто заразіўся, перавысіла 150 чалавек.

У нядзелю ўлады Італіі абвесцілі пра ўвядзенне надзвычайных захадаў для прадухілення распаўсюджвання каронавірусу, напрыклад, некаторыя гарады былі зачыненыя на карантын, у многіх населеных пунктах скасаваныя масавыя мерапрыемствы, паведамляе BBC.

Улады Венецыі пастанавілі датэрмінова закончыць штогадовы карнавал, у Мілане зачыніўся оперны тэатр "Ла Скала", а мадэльер Джорджа Армані правёў паказ апошняй калекцыі ў рамках міланскага Тыдня моды ў пустой зале.

Пакуль незразумела, як у Італіі з’явіўся ўсплёск вірусу, але ён ужо стаў найбуйнейшым у Еўропе. За мінулыя выхадныя Італія выйшла на трэцяе месца ў колькасці інфекцыяваных у свеце пасля Кітая, Паўднёвай Карэі і Японіі.

Тым часам колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам у Кітаі перавысіла 77 тысячаў чалавек, памерлі 2592 чалавекі і больш за 24,5 тысячы былі выпісаныя з лякарняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках