19 красавiка 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады закідалі заяўкамі на мітынгі супраць акумулятарнага завода

6
Берасцейскія ўлады закідалі заяўкамі на мітынгі супраць акумулятарнага завода
ПРАВААБАРОНЦА РАМАН КІСЛЯК.
ФОТА: БРЕСТСКАЯ ГАЗЕТА

Прычына ў тым, што скандальны завод рыхтуецца да раскансервацыі і ўводу ў эксплуатацыю.

Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк 19 лютага аднавіў падачу заявак у выканкамы, у якіх ён паведамляе пра правядзенне мітынгаў супраць акумулятарнага завода «АйПауэр», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляецца, ён адправіў у райвыканкам паведамленне аб тым, што збіраецца правесці 15 мітынгаў на стадыёне ў вёсцы Тэльмы. Апошнім разам ён падаваў аналагічныя заяўкі ў верасні мінулага года.

Гэтым разам праваабаронца апавясціў Берасцейскі райвыканкам аб правядзенні мітынгу «Не свінцоваму заводу!» на стадыёне дзяржаўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» Прыбужжа «Берасцейскага раёна ў вёсцы Тэльмы.

«Улады не чуюць наша патрабаванне правесці грамадскія абмеркаванні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе акумулятарнага завода. ТАА «АйПауэр» займаецца імітацыяй грамадскай размовы без уласна такой размовы з грамадскасцю. А завод тым часам, паводле нашых звестак, рыхтуецца да раскансервацыі і ўводу ў эксплуатацыю», - патлумачыў праваабаронца.

У сераду 19 лютага ён апавясціў райвыканкам пра правядзенне мітынгаў на стадыёне з 1 да 15 сакавіка. Згодна з законам, улады могуць забараніць яму гэта зрабіць - дагэтуль яны так і рабілі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках