24 красавiка 2024, Серада, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходныя

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходныя

Паветра прагрэецца да +8 градусаў цяпла.

У суботу, 22 лютага, чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі прагназуюцца невялікія ападкі - дождж, мокры снег. Удзень ападкі пройдуць пераважна ў паўночна-заходняй палове краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні. Уначы ён будзе слабы да сярэдняга, а ўдзень - моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +3, удзень тэмпература паветра павысіцца да 3-9 са знакам «плюс».

23 лютага захаваецца воблачнае надвор'е, удзень - з прасвятленнямі. Уначы часам прагназуюцца ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны будуць кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж. Вецер чакаецца заходняй чвэрці, у многіх раёнах - моцны парывісты.

Уначы будзе 0...+5, удзень прагназуецца 2-8 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках