25 красавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр энэргетыкі Літвы: Электраэнэргія з БелАЭС можа стаць геапалітычнай зброяй

3
Экс-міністр энэргетыкі Літвы: Электраэнэргія з БелАЭС можа стаць геапалітычнай зброяй
АРВІДАС СЯКМОКАС
ФОТА: DELFI

Арвідас Сякмокас заклікаў не мець ілюзій наконт Астравецкай АЭС.

Падчас першага з'езду «Руху супраць Астравецкай АЭС» у Вільні выступіў былы міністр энэргетыкі Літвы Арвідас Сякмокас. У сваім выступе палітык адзначыў, што БелАЭС і энэргія з яе стане геапалітычнай зброяй у руках Уладзіміра Пуціна, таму Літве неабходна выйсці з кальца БРЭЛЛ да запуску АЭС і сінхранізаваць свае сеткі з кантынентальнай Еўропай як мага хутчэй, паведамляе карэспандэнт Сharter97.org у Вільні.

«Цалкам зразумела, што электраэнэргія з БелАЭС можа стаць геапалітычнай зброяй - нават больш небяспечнай, чым блакада нафты ў 1990-х гадах або маніпуляцыі коштамі нафты ад расейскага «Газпрома». Літва дагэтуль мае 4 лініі электраперадачы з Беларуссю, дзве з іх могуць наўпрост перадаваць электрычнасць з Астравецкай АЭС. Дзейнае заканадаўства забараняе набываць электраэнэргію з Беларусі пры ўмове запуску Астравецкай АЭС, але не вызначае, што электралініі будуць адключаныя. Камусьці трэба, каб па гэтых лініях энэргія паступала ў Літву. Геапалітычная энэргетычная зброя сёння ў руках Уладзіміра Пуціна. Калі да моманту запуску Астравецкай АЭС Літва не адключыць лініі з Беларуссю, рана ці позна за вырабленую на небяспечнай АЭС электраэнэргію давядзецца заплаціць дорага: не толькі фінансава, але і палітычна», - заявіў экс-міністр.

Арвідас Сякмокас дадаў, што выхад з кальца БРЭЛЛ стане энэргетычным «11 сакавіка» для Літвы (11 сакавіка 1990 года Вярхоўны савет Літвы абвясціў аб аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы - заўвага Charter97.org).

Былы міністр энэргетыкі акцэнтаваў аспект небяспечнасьці БелАЭС і заклікаў не мець ілюзій аб магчымасці зарабіць на небяспечнай энэргіі.

«У процідзеянні астравецкаму монстру трэба змагацца з рыторыкай, якую можна сустрэць у Літве. Гучыць яна так: «Астравецкая АЭС - гэта дрэнна, але яна ўжо пабудаваная, а на электраэнэргіі мы можам зарабіць». Наша мэта зразумелая - патрабаваць, каб БелАЭС была закрытая, як была закрытая, да прыкладу, швэдская АЭС недалёка ад Капенгагена. Няпраўда, што БелАЭС амаль пабудаваная, што трэба дамагацца яе бяспекі. Мы не можам быць у бяспецы, калі атамны аб'ект стаіць пад нашымі межамі - гэта вялікая пагроза Вільні і ўсёй Літве. Ядзерная аварыя можа адправіць у нябыт літоўскую дзяржаву. Калі каля першага блока Астравецкай АЭС з'явяцца яшчэ тры блокі, пагроза будзе чатырохкратнай», - дадаў Сякмокас.

Цяпер ідзе збор подпісаў пад петыцыяй, ініцыяванай «Рухам супраць Астравецкай АЭС». Збор подпісаў плануецца скончыць да 20 красавіка, каб 26 красавіка - у дзень гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС - прадставіць яе Еўрапарламенту. Адно з патрабаванняў петыцыі - паскорыць працэс сінхранізацыі электрасетак краін Балтыі з кантынентальнай Еўропай да 2025 года, каб знізіць залежнасць краін Балтыі ад расейскіх крыніц энэргіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках