19 красавiка 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сумасшедший – что возьмешь»!

10
«Сумасшедший – что возьмешь»!

Можна задаць пытанне проста з Высоцкага.

«Говорил, ломая руки, краснобай и баламут». Пуцін у адказах на пытанні ТАСС пра Украіну:

«... усялякае аб'яднанне Расеі і Украіны, іх магчымасцяў і канкурэнтных пераваг - гэта стварэнне канкурэнтаў, глабальнага канкурэнта. У Еўропе і ў свеце. Ніхто гэтага не хоча. Таму будуць рабіць усё, каб нас расцягнуць».

Можна задаць пытанне проста з Высоцкага: «Кто здесь враг таинственный»? Хто расцягвае?

Што зрабіў Пуцін і ягона крамлёўская Канатчыкава дача за апошнія 6 гадоў у дачыненнях з Украінай. Вось што.

Адабраў ва Украіны частку яе тэрыторыі - Крым.

Зладзіў вайну на ўсходзе Украіны - адпраўкай рэгулярных войскаў, наймітаў, узбраеннем і падтрымкай мясцовых сепаратыстаў. У выніку канфлікту тысячы забітых, параненых, уцекачы.

На працягу многіх гадоў вядзе антыўкраінскую прапаганду на дзяржаўным расейскім ТВ.

Стварыў у Расеі мафіёзную ўлада, якая наглядна паказала, што не можа з'яўляцца «глабальным канкурэнтам» ні ЗША, ні Еўропе, ні Кітаю. Ні сама па сабе, ні разам з Украінай і Беларуссю. Імкнуўся (праз Януковіча) насаджаць ва Украіне такую ж мафію. Натуральна, што мафіёзная дзяржава не з'яўляецца прывабнай для грамадзян Украіны.

Так Пуцін сваімі рукамі расцягнуў Расею і Украіну. «Мы кое в чем поднаторели: мы тарелки бьем весь год».

Тое, што ён паведамляе пра Украіну, кажа пра неадэкватнасць. Пуцін наглядна паказаў, што жыве ў свеце сваіх ілюзій. Да сённяшняй рэальнасці яны не маюць дачынення. «Все почти с ума свихнулись - даже кто безумен был».

Няма ні прызнання сваіх памылак, ні фармулёўкі рэальных праблем (Крым, вайна супраць Украіны на ўсходзе, збіты расейскімі вайскоўцамі «Боінг»), ні падыходаў да іх развязання. Але менавіта пра гэта павінен быў гаварыць у інтэрв'ю ТАСС адэкватны лідар.

Нарэшце, няма разумення, што гэтыя пытанні павінны разглядацца ў рамках змены мадэлі развіцця краіны, ліквідацыі ўлады-мафіі.

«Он над нами издевался … Ну, сумасшедший – что возьмешь»!

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках