28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парламенцкіх выбарах у Іране можа перамагчы апазіцыя

2
На парламенцкіх выбарах у Іране можа перамагчы апазіцыя

Рада вартаўнікоў канстытуцыі адхіліла кандыдатуры 75% кандыдатаў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Роўхані.

Раніцай у пятніцу, 21 лютага, У Іране пачаліся парламенцкія выбары. На 290 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць больш за 7000 кандыдатаў. Паводле звестак розных прагнозаў, у апазіцыйнага лагеру добрыя шанцы перамагчы на выбарах пасля таго, як Рада вартаўнікоў канстытуцыі адхіліла кандыдатуры 75 адсоткаў памяркоўных кандыдатаў, якія падтрымліваюць дзейнага прэзідэнта Хасана Роўхані, паведамляе dw.com.

Кааліцыя кансерватараў і прыхільнікаў жорсткага курсу на чале з былым шэфам іранскай паліцыі Махамадам Багерам Галібафам можа атрымаць 30 найбольш палітычна значных месцаў у Тэгеране. Галібаф быў мэрам іранскай сталіцы з 2005 да 2017 года.

Выбарчыя ўчасткі ў Іране адчыненыя з 8-й да 18-й паводле мясцовага часу, аднак у буйных гарадах час іх працы можа быць прадоўжаны да поўначы. Правам голасу ў краіне валодаюць 58 з 83 мільёнаў. На выбарах чакаецца невысокая яўка. Паводле звестак апытанняў, большасць іранцаў мяркуюць, што парламент – незалежна ад ягонага складу – не ў стане развязаць палітычныя і эканамічныя праблемы ў краіне, паведамляе агенцтва dpa.

Дэпутатаў іранскага парламента выбіраюць на чатырохгадовы тэрмін. Для ўдзелу ў выбарах кандыдаты павінны быць дапушчаныя Радай вартаўнікоў канстытуцыі. Вынікі падліку галасоў у маленькіх правінцыях будуць вядомыя ў суботу, 22 лютага. У буйных гарадах на падлік галасоў можа сысці да трох дзён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках