19 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Швэйцарыі запрасіла на свой юбілей усіх суграмадзянаў, якія нарадзіліся з ёй у адзін дзень

9
Прэзідэнтка Швэйцарыі запрасіла на свой юбілей усіх суграмадзянаў, якія нарадзіліся з ёй у адзін дзень

Сярэдні лік гасцей можа перавысіць 260 чалавек.

Прэзідэнтка Швэйцарыі Сіманета Самаруга запрасіла адзначыць свой 60-ы дзень нараджэння ўсіх суграмадзянаў, якія нарадзіліся з ёй у адзін дзень.

Пра гэта паведамляе The Local.

Усім ахвотным неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце прэзідэнткі, падаўшы копію пашпарта.

Прэзідэнтка адзначае свой юбілей 14 траўня. Паводле звестак журналістаў, у 1960 годзе ў Швэйцарыі нарадзілася 94 372 чалавекі. Паводле падлікаў, сярэдні лік гасцей можа перавысіць 260 чалавек.

Дэталі свята пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках