20 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прадае «Гомсельмаш», «Гарызонт» і яшчэ 11 прадпрыемстваў

105
Беларусь прадае «Гомсельмаш», «Гарызонт» і яшчэ 11 прадпрыемстваў

Знакавыя заводы і прадпрыемствы ўнеслі ў спіс прыватызацый на 2020 год.

Дзяржава ўключыла ў спіс прапанаваных для прыватызацыі ў 2020 годзе 13 прадпрыемстваў, сярод якіх знаходзяцца знакавыя заводы, піша naviny.by

Як адзначыў 20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік Дзяржаўнага камітэта маёмасці Андрэй Гаеў, спіс ужо сфармаваны.

«Спіс ужо ёсць, ён зроблены. Штогод работа праводзіцца. Хачу акцэнтаваць увагу, што гэта не план прыватызацыі. У нас у краіне планавай прыватызацыі ніякай няма. Гэта папярэдне сфармаваныя прапановы рэспубліканскіх органаў кіравання, спіс, які дазваляе патэнцыйным інвестарам бачыць, што тое ці іншае міністэрства, орган уладальніцкага нагляду прапануюць і на якіх умовах. Прычым умовы папярэднія», - падкрэсліў Гаеў.

Сярод прадпрыемстваў ён назваў такія буйныя, як «Гарызонт», «Гомсельмаш», «Калінка».

«Праца прадаўжаецца, паколькі шэраг міністэрстваў яшчэ не перадалі свае прапановы. Мы чакаем, што ў сакавіку гэты спіс яшчэ папоўніцца. Мы заклікаем і нашы прадпрымальніцкія саюзы ўносіць прапановы, калі ёсць у бізнэса жаданне набыцця таго ці іншага дзяржаўнага актыву, тады Дзяржкаммаёмасць будзе адпрацоўваць гэтае пытанне», - адзначыў Гаеў.

Пры гэтым ён заўважыў, што ў 2019 годзе з буйных прыватызацыйных угод можна назваць толькі адну - куплю ААТ «Савушкін прадукт» Баранавіцкага малочнага камбіната. Усяго 11 пакетаў акцый летась было рэалізавана праз Беларускую валютна-фондавую біржу, у тым ліку два пакеты акцый рэспубліканскага ўзроўню і тры пакеты акцый камунальнай уласнасці.

«Продаж пакетаў акцый, якія належаць камунальным прадпрыемствам, праз біржу прайшоў упершыню. Былі ўнесеныя адпаведныя змены ў заканадаўчую базу. Сёння гэта магчыма, працэс пачаты, і ў 2020 годзе аблвыканкамы ўжо праводзяць падрыхтоўчую работу для выстаўлення мінарытарных пакетаў акцый», - паведаміў Гаеў.

Таксама былі прададзеныя чатыры пакеты акцый мясцовага ўзроўню праз аўкцыёны і конкурсы, адно ўнітарнае прадпрыемства акцыяняванае.

Паводле яго інфармацыі, заканчваецца праца аб праекце ўказа дыктатара аб продажы мінарытарных пакетаў акцый пяці ААТ рэспубліканскага ўзроўню.

«Чаму толькі пяць? Гаворка ідзе пра пакеты да 25%. Такіх прадпрыемстваў, няшмат, некаторыя з іх знаходзяцца ў працэсе рэарганізацыі, некаторыя ў стадыі ліквідацыі, дзесьці працоўныя калектывы не даюць дабро на продаж гэтых пакетаў», - растлумачыў кіраўнік камітэта.

Праект указа плануецца да сакавіка ўнесці на ўзгадненне ў Савет міністраў.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках