20 красавiка 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая паказуха?

75
Чарговая паказуха?
Фота: БелТА

Адкуль Белстат узяў лічбы для вынікаў перапісу ў Беларусі.

Сёння Белстат пачаў публікаваць звесткі перапісу насельніцтва ў Беларусі, які прайшоў у 2019 годзе. Сама працэдура перапісу выклікала нямала незадаволенасці сярод людзей. Многія катэгарычна выказваліся супраць таго, каб удзельнічаць у ёй. І нядзіўна, бо некаторыя пытанні былі даволі асабістага характару: пра крыніцы іх даходаў, планы выезду за мяжу і інфармацыю асабістага характару (планы аб колькасці дзяцей і г.д.).

Публікацыя звестак перапісу таксама выклікае сярод людзей сумневы і пытанні. Асабліва лічба, якая адлюстроўвае колькасны склад насельніцтва Беларусі. Перапісчыкі налічылі 9 413 446, што толькі на 41 тысячу чалавек менш, чым у 2009 годзе. У той жа час незалежныя экспэрты кажуць аб маштабнай эміграцыі беларусаў у краіны ЕЗ і Расею. Часцяком нашы суграмадзяне не становяцца на консульскі ўлік у іншых краінах. Атрымліваецца, што беларускія службы міграцыі не атрымліваюць ніякай інфармацыі аб пераездзе беларусаў. Падчас перапісу інфармацыю пра людзей, якіх не здолелі «перапісаць» на нейкія прычыны, проста ўзялі з Дзяржрэестра.

А ці ставіў хтосьці сабе за мэту перапісаць беларусаў?

«Белстат сцвярджае, што ў перапісе насельніцтва 2019 узялі ўдзел 95 адсоткаў насельніцтва Беларусі. Мяне, да прыкладу не перапісалі», - піша вядомы журналіст Анджэй Пачобут на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Людзі актыўна падключыліся да дыскусіі пад паведамленнем Анджэя:

«У бацькоў на працы амаль нікога не перапісалі, а самі адмовіліся»;

«Сярод сваякоў і знаёмых перапісаных няма. Перапіс патрэбны толькі для таго, каб надрукаваць 3 млн «фуфлыжных бюлетэняў»;

«Сярод маіх знаёмых (прыкладна чалавек 35) не перапісалі ніводнага»;

«Мужа, бацькоў, дачку таксама не перапісалі»;

«Маю вялікую сям'ю - пад 20 чалавек - не перапісалі наогул».

Паўстае слушнае пытанне: «Ці можна верыць такому перапісу?» Сайт Сharter97.org задаў гэтае пытанне Анджэю Пачобуту:

- Не ведаю, адкуль яны бяруць лічбы. Заўсёды перапіс насельніцтва быў пэўнай палітычнай акцыяй. Заўсёды былі рознага кшталту шурпатасці, але такога, што мы ўбачылі падчас гэтага перапісу, калі проста былі ўзятыя звесткі з Дзяржрэестра, не было. Яны проста праігнаравалі гэты перапіс. Раней, прынамсі, хадзілі да людзей, запаўняліся анкеты і гэтак далей. Цяпер улада ад гэтага адмовілася. Думаю, што тут проста арганізавалі паказуху, нібыта нешта праходзіць, а напраўду велізарная колькасць людзей не была ахопленая падчас гэтага перапісу. Я так разумею, што Сусветны банк прафінансаваў гэты перапіс, так што гэта трэба ім пытанне задаць, куды іх грошы пайшлі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках