24 красавiка 2024, Серада, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пабіты рэкорд Абамы ў выдатках на рэкламу ў гісторыі выбараў ЗША

Пабіты рэкорд Абамы ў выдатках на рэкламу ў гісторыі выбараў ЗША
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 3 лістапада 2020 года.

Мільярдэр і былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, які збіраецца прыняць удзел у дэбатах кандыдатаў у прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, ужо выдаткаваў больш грошай на рэкламу палітычнай кампаніі, чым любы кандыдат у прэзідэнты ў гісторыі Злучаных Штатаў, кажуць звесткі Advertising Analytics.

Паводле звестак аналітыкаў, Блумберг ужо выдаткаваў 338,7 млн даляраў на традыцыйныя медыя, што перавышае рэкорд Барака Абамы ў 2012 годзе, які складаў 338,3 млн даляраў, паведамляе zn.ua.

Цяпер жа бізнэсоўца і філантропа, які, з яго ж слоў, вылучыў сваю кандыдатуру для таго, каб Дональд Трамп зноў не стаў прэзідэнтам, падтрымліваюць блізу 18% прыхільнікаў дэмакратаў.

Прэзідэнцкія выбары запланаваныя на 3 лістапада 2020 года. У іх можа быць абраны 46-ы прэзідэнт ЗША (у выпадку, калі Дональд Трамп не будзе абраны на другі тэрмін). Згодна з Другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзейшай за 35 гадоў, што пражывае на тэрыторыі краіны не менш за 14 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках