29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія левыя партыі аб'ядналіся ў Блок левых сіл

2
Украінскія левыя партыі аб'ядналіся ў Блок левых сіл

Мемарандум падпісалі чатыры партыі.

Сёння чатыры палітычныя партыі - «Саюз левых сіл», «Сацыялісты», «Разумная сіла» і «Усеўкраінскі народны саюз» - падпісалі аб'яднаўчы мемарандум і стварылі адзіную партыю «Блок левых сіл». Падпісанне прайшло ў інфармагенцтве УНИАН, паведамляе ТСН.

Мемарандум падпісалі лідары палітычных партый: ад «Саюза левых сіл» Максім Гольдарб, ад «Сацыялістаў» Яўген Анапрыенка, ад «Разумнай сілы» Аляксандр Салаўёў, ад «Усеўкраінскага народнага саюза» Віталь Грушэўскі. На выбары ўсе чатыры сілы пойдуць разам з агульнай праграмай «Краіна сацыяльнага максімуму», піша партал са спасылкай на прэс-службу блока.

«Узначаліўшы СЛС, я адразу ж вызначыў адной з ключавых задач аб'яднанне левых сілаў ва Украіне ў адну моцную, арганізаваную партыю. І тады, і цяпер думаю, што гэта адна з абавязковых умоў перамогі левай ідэі ва Украіне», - пракаментаваў стварэнне новага аб'яднання Максім Гольдарб.

Паводле інфармацыі прэс-службы Блока левых сіл, новая партыя «сканцэнтруе ўсе сілы на развіцці сучаснага сацыялізму трэцяга тысячагоддзя, фундамент якога - павышэнне дабрабыту ўкраінцаў, медыцынскага абслугоўвання, сацыяльная справядлівасць, рэалізацыя роўных правоў і магчымасцяў абсалютна для ўсіх грамадзян Украіны, незалежна ад іх матэрыяльнага становішча, сацыяльнага статусу, нацыянальнасці і мовы зносін».

Лідары партый, якія ўвайшлі ў яго, заявілі, што збіраюцца вырашаць сацыяльныя патрэбы грамадзян, каб яны не з'язджалі за мяжу, «дзе пануе еўрапейскі сацыялізм».

У Блоку заявілі, што адкрытыя для іншых партый і арганізацый, якія падтрымліваюць левую ідэю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках