16 красавiка 2024, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі выпрабавалі першы самалёт на сонечных батарэях

10
У Аўстраліі выпрабавалі першы самалёт на сонечных батарэях
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Відэафакт.

Беспілотнік Phasa-35 выпрабавалі 17 лютага на навучальным палігоне Wolmer у Паўднёвай Аўстраліі. Пра гэта паведамляе прэс-служба брытанскай кампаніі BAE Systems, якая распрацавала апарат супольна з Prismatic Ltd, перадае liga.net.

Адзначаецца, што Phasa-35, самалёт на сонечнай энэргіі з размахам крылаў 35 м, паспяхова скончыў свой першы палёт.

Стваральнікі апарата ўпэўненыя, што новы самалёт можа стаць «пераломным момантам на рынку авіяцыі і касманаўтыкі, бо запоўніць разрыў паміж самалётамі і спадарожнікавымі тэхналогіямі».

Апарат быў спраектаваны, пабудаваны і запушчаны менш чым за два гады. Ён выкананы з лёгкіх кампазітных матэрыялаў. Стваральнікі сцвярджаюць, што акумулятары з доўгім тэрмінам службы і высокаэфектыўнымі сонечнымі тэхналогіямі могуць дазволіць самалёту, які працуе ў стратасферы, у больш высокіх слаях атмасферы Зямлі, выконваць палёты працягласцю да аднаго года.

«Гэта даўгавечная і недарагая альтэрнатыва спадарожнікам, якая характарызуецца гнуткасцю канструкцыі. Ён можа выкарыстоўвацца для многіх каштоўных выкарыстанняў, уключна з выяўленнем лясных пажараў і назіраннем за морам», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках