19 красавiка 2024, Пятніца, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвегіі найлепшыя магчымасці для развіцця і жыцця дзяцей

1
У Нарвегіі найлепшыя магчымасці для развіцця і жыцця дзяцей

Экспэрты параўноўвалі магчымасці для дзяцей у 180 краінах свету.

У Нарвегіі, Паўднёвай Карэі і Нідэрландах самыя найлепшыя магчымасці для выжывання і развіцця дзяцей, а найгоршыя - у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Чадзе і Самалі.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН «Будучыня для дзяцей свету», піша hromadske.ua.

Экспэрты параўноўвалі магчымасці для дзяцей у 180 краінах свету. Складальнікі індэкса прааналізавалі захады, якія выкарыстоўваюць для выжывання і дабрабыту дзяцей, асабліва ў галіне аховы здароўя, адукацыі, харчавання, экалогіі і эканомікі.

Паводле адзнак даследчыкаў, праз недаяданне ў краінах з нізкім і сярэднім прыбыткам блізу 250 мільёнаў дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў адсталі ў сваім развіцці і рызыкуюць наогул не рэалізаваць свой патэнцыял цалкам.

Аўтары дакладу таксама аналізавалі выкіды СО2 на душу насельніцтва. Так, Нарвегія, Паўднёвая Карэя і Нідэрланды выдзяляюць на 210% больш вуглякіслага газу на душу насельніцтва, чым павінны да 2030 года.

Украіна выдзяляе на 77% больш СО2 на душу насельніцтва, чым планавала да 2030 года. У той жа час найменшая колькасць выкідаў у Бурундзі, Чадзе і Самалі, у якіх нізкія магчымасці для развіцця дзяцей.

У справаздачы таксама адзначылі, што павялічваецца негатыўны ўплыў рэкламы на дзяцей. Паводле звестак ЮНІСЭФ, у ЗША дзеці бачаць ад 13 да 30 тысяч рэкламных аб'яў за год толькі на тэлевізіі. Гэтая рэклама тычыцца вейпінгу, фаст-фуда, салодкіх газаваных напояў, тытунёвых і алкагольных вырабаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках