29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты прагназуюць рэцэсію ў Беларусі цягам 2020 года

1
Экспэрты прагназуюць рэцэсію ў Беларусі цягам 2020 года

Прычынай з'яўляюцца нявызначанасці ў нафтавай сферы.

З улікам нявызначанасці ў нафтавай сферы існуе рызыка, што рэцэсія (зніжэнне ВУП цягам больш чым 6 месяцаў) у Беларусі будзе назірацца ўвесь 2020 год, піша svaboda.org.

Такі прагноз утрымліваецца ў квартальным аглядзе, падрыхтаваным Беларускім эканамічным даследча-адукацыйным цэнтрам (BEROC).

Экспэрты звяртаюць увагу на тое, што расейская нафта для Беларусі даражэе, а гэта пагаршае ўмовы дзейнасці не толькі беларускіх НПЗ, але і перспектывы эканомікі цалкам.

«Не пазней за 2022 год у такім выпадку Беларусь вымушаная будзе альбо зніжаць аб'ёмы нафтаперапрацоўкі, альбо прапаноўваць іншыя сістэмныя адказы на падаражанне сырой нафты», - мяркуюць аўтары агляду.

Яны адзначаюць, што доля сектара нафтаперапрацоўкі ў ВУП складае менш за 1%, але за кошт маштабных галіновых узаемасувязяў, а таксама мультыплікатыўнага ўплыву на попыт, уздзеянне гэтага сектара закранае да 8,5% ад ВУП.

Акрамя таго, сектар нафтаперапрацоўкі адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні вонкавай, фіскальнай, а таксама фінансавай стабільнасці ва ўсёй эканоміцы, - гаворыцца ў дакуменце.

Што такое рэцэсія?

Рэцэсія ў эканоміцы фіксуецца, калі валавы нацыянальны прадукт не расце або падае. Прынята казаць аб рэцэсіі, калі гэта прадаўжаецца паўгода і больш.

ВУП Беларусі ў студзені 2020 года абрынуўся амаль на 2%. Аб'ём ВУП у існых цэнах склаў амаль 10,4 мільярда рублёў, што на 1,9% ніжэй у параўнанні са студзенем 2019 года. Беларускія ўлады намагаюць на атрыманні кампенсацыі за расейскі падатковы манеўр. У студзені Расея праз неўрэгуляваныя спрэчкі ў нафтавай сферы скараціла пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках