24 красавiка 2024, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі вырасце сярэдняя пенсія па старасці

У Эстоніі вырасце сярэдняя пенсія па старасці

Для чалавека з 44-гадовым стажам сума складзе 528 еўраў.

Пасля штогадовай індэксацыі 1 красавіка сярэдняя сума пенсіі па старасці для чалавека з 44-гадовым стажам павялічыцца з 483 да 528 еўраў, піша err.ee.

Такім чынам, з улікам пазачарговага падвышэння пенсій і індэксацыі, выплата пенсіянеру з 44-гадовым стажам у сярэднім павялічыцца на 8%, або на 45 еўраў, паведаміла ў сераду Міністэрства сацыяльных спраў, якое накіравала на ўзгадненне адпаведны законапраект.

Пенсіянеры са стажам 15 гадоў пачнуць атрымліваць на месяц 322,07 еўра, з 30-гадовым стажам - 428,63 еўра, з 40-гадовым стажам - 499,67 еўра, а з 44-гадовым стажам - 528,09 еўра.

Базавая частка пенсіі вырасце са 191,65 да 208,5 еўра, да якіх дадаецца пазачарговае падвышэнне базавай часткі на 7 еўраў.

Акрамя пенсій, з 1 красавіка будзе праведзены пераразлік дзённай стаўкі дапамогі ў непрацаздольнасці: пры поўнай непрацаздольнасці дзённая стаўка складзе 14,89 еўра, а сума месячнай дапамогі - 446,7 еўра. Пры няпоўнай непрацаздольнасці дзённая стаўка складзе 57%, прыблізна 254,70 еўра на месяц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках