20 красавiка 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве хочуць унесці «кухара» Пуціна ў спіс санкцый ЕЗ

2
У Літве хочуць унесці «кухара» Пуціна ў спіс санкцый ЕЗ

ЗША ўжо ўвялі санкцыі супраць Яўгена Прыгожына.

Камітэт нацыянальнай бяспекі і абароны літоўскага парламента плануе звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў з тым, каб яно ўжыло захады для ўнясення расейскага прадпрымальніка Яўгена Прыгожына і ягонай маёмасці ў «чорны спіс» Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе Delfi.

«Гэты чалавек сапраўды дастаткова вядомы, і вядомы тым, што ён блізкі да крамлёўскай адміністрацыі, тым ці іншым чынам звязаны не толькі з прыватнай вайсковай кампаніяй «Вагнер», але і з кібернетычнай бяспекай або ўмяшаннем у выбарчыя сістэмы, таму ён павінен апынуцца і ў спісе санкцый ЕЗ», - заявіў у сераду пасля пасяджэння камітэта яго старшыня Дайнюс Гайжаўскас.

На наступным тыдні камітэт мае намер разгледзець прапанову «абавязаць МЗС ўключыць Прыгожына ў спіс санкцый ЕЗ».

У сераду парламенцкі камітэт высвятляў, з якой мэтай у канцы студзеня ў Вільні прызямляўся самалёт, які звязваюць з Прыгожыным. Са слоў Гайжаўскаса, было ўстаноўлена, што самалёт прыбыў на рамонт у адну з кампаній, якія належаць літоўскай групе кампаній авіяцыйнага бізнэсу Avia Solutions Group, кантраляванай Гедымінасам Жэмялісам.

«Мы ведаем, што ён прыбыў менавіта для рамонтных прац, але рамонт, наколькі мы ведаем, не быў ажыццёўлены, калі высветлілася, што ў дачыненні да гэтага борта ўсё ж ужываюцца санкцыі Мінфіна ЗША», - сказаў старшыня камітэта.

Як вядома, ЗША наклалі санкцыі на Прыгожына, звязаныя з ім кампаніі і актывы, напрыклад, на ПВК Вагнера і «фабрыку троляў», якую ён фінансуе.

ЗША абвінавачваюць кампаніі Прыгожына ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках