29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе друкаваць грошы для Венесуэлы

7
Расея будзе друкаваць грошы для Венесуэлы

Гіперінфляцыя балівара не спыняецца.

Расейскі Дзяржаўны знак будзе друкаваць балівары для Венесуэлы. Пра гэта паведамляе meduza.io са спасылкай на агенцтва Bloomberg, якое пазнаёмілася з кантрактам.

Агулам будуць надрукаваны 300 мільёнаў купюр наміналам ад 10000 да 50000 балівараў. Сумарны кошт надрукаваных грошай складзе прыкладна 143 мільёны даляраў.

За выкананне кантракту Дзяржзнак атрымае 6,8 мільёна еўра.

«Раней урад [Венесуэлы] адчуваў складанасці з аплатай рахункаў вытворцам банкнот. У мінулым годзе [брытанская кампанія] De La Rue, адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў банкнот, паведаміла аб спісанні 23 мільёнаў даляраў праз запазычанасць Венесуэлы», піша Bloomberg.

У Венесуэле апошнія некалькі гадоў працягваецца гіперінфляцыя, праз гэта ўраду краіны пастаянна даводзіцца друкаваць новыя банкноты. У 2018 годзе была праведзена дэнамінацыя балівара, падчас якой намінал купюр паменшылі ў 10 тысяч разоў.

Праз бесперапыннае падзенне кошту балівара ў многіх разліках унутры краіны неафіцыйна выкарыстоўваецца даляр ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках