23 красавiка 2024, aўторак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі гутару на беларускай, то чамусьці раблюся дабрэйшым і весялейшым»

17
«Калі гутару на беларускай, то чамусьці раблюся дабрэйшым і весялейшым»

Журналісты правялі сярод менчукоў апытанне да Дня роднай мовы.

Беларуская мова не стаіць на месцы: яна, як жывая стыхія, развіваецца разам з грамадствам і папаўняецца новымі сучаснымі словамі. Напрыклад, англіцызмамі – іх актыўна «пастаўляе» сфера сучасных тэхналогій. Ці ведаюць менчукі, што яны азначаюць? І ці размаўляюць яны на роднай мове? Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы kp.by спытала пра гэта саміх беларусаў.

«Ведаю як на беларускай, а на расейскай – забыўся»

Пенсіянер Пётр уважае нашы загадкі элементарнымі і ліха перакладае амаль усе словы.

– Увогуле я часта размаўляю на беларускай мове. І чытаю – для мяне няма розніцы, на якой мове кніга.

«Наладзіў Вконтакте на беларускай мове»

Сістэмны адміністратар Сяргей успомніў пераклад усіх словаў. І патлумачыў, адкуль так добра ведае англіцызмы:

– У мяне проста «Укантакце» на беларускай мове, таму я ўвесь час з ёй сутыкаюся. Ды і ў навінах часцяком сустракаю беларускую мову.

«Калі са мной размаўляюць на беларускай, я ўсё разумею»

Філіп займаецца афармленнем помнікаў. Усё ягонае асяроддзе гаворыць па-расейску, як і сам хлопец:

– Але калі са мной размаўляюць на беларускай, я ўсё разумею, – растлумачыў ён і ўцёк на свае справы.

«Раней чытала лекцыi на беларускай мове»

Тамара Іванаўна не толькі ўспомніла, як перакладаюцца ўсе словы, але і больш за тое – па-беларуску патлумачыла, што яны азначаюць. «Суполка? Гэта грамадскае аб'яднанне». Пазней высветлілася, што жанчына – прафесарка, доктарка юрыдычных навук.

– Я спадзяюся, што нядрэнна ведаю беларускую мову. Размаўляю на ёй, калі трэба, напрыклад на працы. Калісьці я нават чытала лекцыі на беларускай мове.

«Калі гутару на беларускай, то чамусьці раблюся дабрэйшым і весялейшым»

Маркетолаг Аляксей шчоўкаў нашы пытанні, як арэшкі:

– Калі гутару на беларускай, то чамусьці раблюся дабрэйшым і весялейшым. Але часцей за ўсё на беларускай мове я толькі чытаю, а размаўляю на расейскай, – смяецца хлопец.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках