20 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў: Сечын прывёз пастанову Пуціна датычна нафтавага пытання

36
Венедыктаў: Сечын прывёз пастанову Пуціна датычна нафтавага пытання
АЛЯКСЕЙ ВЕНЕДЫКТАЎ

Што стаіць за візітам кіраўніка «Раснафты» ў Менск?

Выканальны дырэктар кампаніі «Раснафта» Ігар Сечын адправіўся ў Менск да Лукашэнкі з даручэннем ад прэзідэнта РФ Пуціна. Пра гэта заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у эфіры праграмы свайго СМІ «Асобная думка» ўвечары 18 лютага. «Напярэдадні Сечын сустракаўся з Пуціным. Гэта азначае, што Сечын атрымаў даручэнне», – заявіў Венедыктаў.

«Мы ведаем, што галоўным публічным пытаннем, аперацыйным пытаннем з'яўляюцца пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь. Напярэдадні кіраўнік “Раснафты”, якая пастаўляла летась 50% усёй нафты, што ішла ў Беларусь, сустракаецца з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, потым садзіцца ў самалёт і ляціць да Лукашэнкі. Відавочна – даручэнне. Ну відавочна. Ён яму павёз тое, што Пуцін пасля сустрэчы з Лукашэнкам прыняў, пастанову. Ён яму прывёз пастанову Пуціна. І мы сёння-заўтра даведаемся, што за пастанова Пуціна ў адносінах да Беларусі і да нафтавага пытання», – сказаў Венедыктаў.

«Ніякага няма Сечына. Гэта можа быць Сечын або Млечын. Каму будзе даручэнне, той з ім і паедзе», – дадаў галоўрэд «Эхо Москвы».

«Відавочна, што напружанне ў беларуска-расейскіх стасунках даволі сур'ёзнае і што Сечын паехаў з нейкімі прапановамі. Мы можам фантазіяваць, але гэта іншая праграма. А тут я кажу тое, што я ведаю. Сечын павёз нейкія прапановы, давайце пачакаем, якія будуць рэакцыі на прапановы. З рэакцыі даведаемся, якія прапановы», – сказаў Аляксей Венедыктаў, які 24 снежня летась у Менску ўзяў амаль двухгадзіннае інтэрв'ю ў Лукашэнкі.

Апошняя публічная сустрэча Пуціна і Сечына адбылася 11 лютага. Як паведамляла ўправа інфармацыйнай палітыкі «Раснафты», бакі абмеркавалі вынікі працы кампаніі ў 2019 годзе і перспектыўныя праекты.

Перамовы Лукашэнкі і Сечына прайшлі ў Менску 18 лютага. Перад іх пачаткам беларускі кіраўнік заявіў: «Хацелася б поўнай яснасці. Карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажаце нешта, і мы зможам дамовіцца ў далейшым нашым супрацоўніцтве».

Управа інфармпалітыкі «Раснафты» паведаміла паводле вынікаў перамоваў Сечына і Лукашэнкі, што «бакі абмяняліся думкамі пра развіццё далейшага супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі». У рэлізе кампаніі адзначаецца таксама, што «Раснафта» з'яўляецца ключавым пастаўшчыком нафты ў Беларусь.

1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну гадавых кантрактаў. У сваю чаргу Менск прыпыніў экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць крызісу на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках