25 красавiка 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт таксістаў

34
Бунт таксістаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Перавознікі адмаўляюцца працаваць 18 гадзінаў на суткі за капейкі.

У Беларусі бунтуюць таксісты. У Менску нават пагражалі перакрыць цэнтральныя магістралі і заблакаваць буйныя бізнэс-цэнтры. Чым так незадаволеныя кіроўцы?

У студыі «Белсату» пра забастоўкі таксістаў апавядае журналіст Павал Мурашка.

Час, калі кіроўцы таксі маглі самастойна выбіраць пасажыраў і маршруты, даўно прайшоў. Сёння беларускія таксісты падзяліліся на два лагеры: «традыцыйныя» таксісты скардзяцца на канкурэнцыю з боку «нетрадыцыйных» службаў, якім не патрэбныя таксометры, спецыяльнае абклейванне і іншыя атрыбуты. Але галоўны прадмет спрэчак – тарыфы. Прычым на іх скардзяцца ўсе таксісты.

«Тарыфы ўпалі, паліва даражэе, выдаткі растуць, а прыбыткі – не. Паводле маіх звестак – з таго, што мне апавядалі, – каб зарабіць хоць бы 800 рублёў, трэба працаваць нашмат больш, чым дапушчальныя згодна з Працоўным кодэксам 8 гадзінаў. Яны працуюць і 12, і 14, і 16, і нават 18 гадзінаў», – растлумачыў Павал Мурашка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках