19 красавiка 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэхагляд: Рыхтуецца новы падман кіроўцаў?

38
Тэхагляд: Рыхтуецца новы падман кіроўцаў?
ФОТА: REALT.BY

Усё, што для беларусаў прыбытак, для Лукашэнкі прамыя страты.

Стала вядома, што Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе праект новага ўказа збірання дарожнага збору. Кіраўнік установы Максім Ермаловіч нават намякнуў журналістам, што дарожны падатак, магчыма, адвяжуць ад праходжання тэхагляду, але пры гэтым увядуць «іншую сістэму кантролю».

Між тым абяцанні адвязаць дарожны збор ад тэхагляду беларускія кіроўцы чулі ад уладаў ужо год таму: тады нават паведамлялася, што праект указа ляжаў на стале ў Лукашэнкі, але не быў падпісаны кіраўніком. Чарговае абяцанне «адвязаць» падатак ад тэхагляду з’явілася перад Новым годам, але таксама не было выкананае.

Чаго чакаць беларусам на гэты раз? На пытанні Charter97.org адказвае блогер і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч.

– Улады ўжо не раз абяцалі адвязаць дарожны падатак ад тэхагляду. Чаму гэтая тэма ўзнікае зноў і зноў? Ці не стане гісторыя з тэхаглядам паўтаральнай «казкай пра белага бычка»?

– Думаю, улады спрабуюць не страціць крыніцу прыбытку ў выглядзе праверанага разводу насельніцтва на грошы. Кожны рух цела, які яны робяць і будуць рабіць у гэтых адносінах, накіраваны толькі на тое, каб дастаць з кіроўцаў, і, адпаведна, арганізацый і прыватных асобаў, якія карыстаюцца транспартам, як мага больш сродкаў.

Таму, што грошай няма ў краіне. Па-другое, не хочацца страчваць крыніцу прыбытку, як на месцах, у больш шырокім, макра плане.

– На днях ДАІ паведаміла, што колькасць беларусаў, якія ездзяць па дарогах без тэхагляду, зашкальвае. Ці можна ўважаць гэтую стыхійную кампанію адным з удалых прыкладаў масавага байкоту «палітыкі» ўладаў?

– Так, можна. Тут не толькі байкот, а яшчэ пытанне рэнтабельнасці. Людзі палічылі, што нашмат выгадней проста заплаціць тры-чатыры штрафы, чым плаціць за тэхагляд, кошт якога абсалютна неадэкватны. Не кожны чалавек, які ездзіць за рулём, можа сабе гэта дазволіць. Адпаведна людзі палічылі, што выгадней плаціць штрафы. Гэта першы чыннік.

Другі – гэта прысутнасць байкоту Забяспечаная частка насельніцтва, якая ездзіць за рулём, гэта і ёсць пратэст часткі супраць фінансавага свавольства ўладаў.

– Зусім нядаўна мы назіралі, як Лукашэнка кляўся, што заробкі бюджэтнікаў пасля Новага года не паменшацца – і ўсё адбылося з дакладнасцю да наадварот: людзі атрымалі разліковыя паперкі з нашмат меншымі сумамі. Ці можа і кіроўцаў чакаць падобны «сюрпрыз»? Чаму сацыяльныя новаўвядзенні ўладаў заўсёды паварочваюцца «дуляй у кішэні»?

– Па-першае, гэта было прадказальна. Што б ні казаў Лукашэнка, калі б ён гэта ні казаў, заўсёды ўсё будзе наадварот. Калі ён скажа, што не будзе павышэння кошту камунальных паслуг, значыць яно адбудзецца на 100%.

Як толькі пайшлі размовы, што бюджэтнікам пералічаць заробкі паводле нейкай новай сістэмы, адразу ж было зразумела – гэтая сістэма спрацуе толькі на тое, каб зноў забраць у народа грошы. Усё, што для нас прыбытак, для Лукашэнкі – прамыя фінансавыя страты.

На сёння, беручы да ўвагі той чыннік, што ў нас у краіне грошай няма, бюджэт пусты, падачкі Расеі спыніліся, Захад грошай не дае, а Кітай тым больш, таму што ў іх сваіх унутраных праблемаў хапае, ён шукае шляхі папаўнення свайго казначэйства з нашых кішэняў. Паўтаруся, што для нас прыбытак, для яго прамыя страты, якія ён будзе пакрываць з нашых кішэняў.

– Заява Мінфіна была зробленая пасля правалу перамоваў Лукашэнкі пра кошты на нафту і газ у Сочы. Эканамісты мяркуюць, што павышэнне кошту энэрганосьбітаў улады паспрабуюць кампенсаваць, глыбей запусціўшы руку ў кішэні беларусаў. Ці згодныя вы з такім меркаваннем?

– Часткова так, таму што яны іншага спосабу не ведаюць. Мы ж выдатна ведаем, які Лукашэнка эканаміст. Ён не мае ў сваім унутраным інтэлектуальным свеціку ніякіх спосабаў распрацоўкі, акрамя як залезці ў чужую кішэнь. У нас практычна няма прыбытковых дзяржаўных прадпрыемстваў. Усе яны трымацца на датацыях. Ён альбо залазіў па шыю ў кішэню Расеі, альбо ў кішэню Кітая, альбо ў кішэню ЕЗ, альбо для экалагічных праграмаў у кішэню Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя, альбо да нас.

Больш за ўсё да нас, таму што мы бліжэй і мы маўчым. Мы не пратэстуем супраць гэтага, адпаведна, а церпім. Ён звыкся, іншага спосабу ён проста не можа сабе ўявіць. У гэтым плане ён трамвай, які не можа павярнуць направа або налева. У яго ёсць рэйкі, па якіх ён будзе ехаць да канца, пакуль не ўпрэцца ў сцяну.

– Што думаюць звычайныя грамадзяне пра падвышэнне коштаў на паліва і тавары паўсядзённага спажывання?

– Людзі абураюцца. Яны думаюць, што гэта рабаванне. Важны факт, яны не разумеюць чаму, бо мы працуем, зарабляем грошы, але нам іх не хапае. Адпаведна людзі разумеюць, што гэта адзін са спосабаў улезці ім у кішэню. Прычым мы ўсе бачым, як Лукашэнка ўвесь час выступае і кажа пра тое, што «трэба рэгуляваць кошт на грэчку» ці яшчэ нешта.

З нагоды павышэння коштаў на паліва, цяпер Лукашэнку стала прасцей, таму што ён гэта можа тлумачыць тым, што Расея дрэнная, не дала столькі нафты з нармальнымі коштамі. Усё роўна, з улікам гэтых словаў, людзі разумеюць, што, на самай справе, паліва ў нас дарагое. Людзі разумеюць, што гэта рабаванне і ставяцца да гэтага негатыўна.

– Ваша парада незадаволеным сацыяльнай «палітыкай» уладаў: як спыніць гэтае рабаванне?

– Я гэтую параду даваў, даю і буду даваць. Толькі выхадам на вуліцу, толькі масавымі доўгімі пратэстамі мы можа гэта спыніць. Ніякія сядзенні на кухнях, сядзенні ў інтэрнэце, цоканне языкамі – толькі адкрытыя пратэсты і адкрытыя абурэнні.

Лукашэнка і так ведае, што яго не любяць, але моўчкі. Трэба паказваць, што яго не любяць актыўна, гучна. Не трэба маўчаць.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках