29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы спаборнічаюць у тым, хто з іх лепш пераспявае песню з «Ведзьмара»

4
Беларусы спаборнічаюць у тым, хто з іх лепш пераспявае песню з «Ведзьмара»

Народны ансамбль «Тутэйшая шляхта» перазапісаў беларускі кавер на трэк з папулярнага серыяла.

Справа ў тым, што ў студзені калектыў выпусціў дэма-версію песні. Многія адзначалі, што запіс атрымаўся няякасным, не ўсе словы былі чуваць. Ансамбль улічыў гэтыя каментары і выпусціў новы ролік, трэк для якога запісалі на студыі, піша tut.by.

Дарэчы, праз некалькі дзён пасля «Тутэйшай шляхты» песню з «Ведзьмара» пераспявала Валерыя Суравіцкая. І яна атрымалася вельмі файнай! А цяпер дзякуючы падтрымцы symbal.by больш якасны варыянт з'явіўся і ў ансамбля з БДУ. Дарэчы, здымкі кліпа і запіс трэка на студыі занялі ўсяго два тыдні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках