20 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацавалі новую тэхналогію атрымання вады з паветра

4
Навукоўцы распрацавалі новую тэхналогію атрымання вады з паветра
ФОТА: NASA

Атрымліваць ваду можна будзе ў тым ліку ў пустынных рэгіёнах.

Даследчыкі Ізраільскага тэхналагічнага інстытута ў Хайфе паведамілі, што яны распрацавалі аўтаномную сістэму, здольную вырабляць ваду з паветра, у тым ліку ў пустынных рэгіёнах, піша zn.ua са спасылкай на The Jerusalem Post.

Ахарактарызаваная як «першая ў свеце тэхналогія такога кшталту», энергаэфектыўная сістэма мае на мэце дапамагчы невялікім і адасобленым суполкам, якія знаходзяцца ўдалечыні ад крыніц прэснай і марской вады.

У адрозненне ад існых тэхналогій атрымання «вады з паветра», заснаваных на тэхніках кандэнсавання вільгаці з паветра шляхам ахалоджвання, сістэма грунтуецца на двухступеньчатым цыклічным працэсе: спачатку аддзяленне вільгаці ад паветра шляхам паглынання з дапамогай высокаканцэнтраванага салявога раствору, а затым падзелу вільгаці шляхам кандэнсацыі пара ва ўмовах паніжанага атмасфернага ціску.

Чакаецца, што прыкладна 13% насельніцтва свету сутыкнуцца з недахопам пітной вады ўжо да 2025 года, паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Забеспячэнне агульнага доступу да вады і паляпшэнне санітарных умоў з'яўляецца адной з 17 мэтаў устойлівага развіцця ААН да 2030 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках