Два беларусы загінулі ў масавай бойцы ў Расеі
15- 18.02.2020, 20:17
- 36,836
Яшчэ адзін пацярпеў.
Двое грамадзян Беларусі, якія працавалі на будоўлі у Нагінску, загінулі ў выніку масавай бойкі, якая адбылася ў ноч на аўторак. Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў праваахоўных органах.
- У масавай бойцы ў Нагінску загінулі двое беларускіх працоўных, адзін пацярпеў, - сказаў суразмоўца агенцтва.
У прэс-службе падмаскоўнага галоўнага ўпраўлення паліцыі дадалі, што праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб устанавіць вінаватых.
У сваю чаргу прадстаўніца Галоўнага следчага ўпраўлення СК Маскоўскай вобласці Вольга Урадзій паведаміла ТАСС, што каля будаўнічых вагончыкаў на Горкаўскай шашы ў Нагінску знойдзены целы двух мужчын з траўмамі галавы і тулава.
- Паводле факта забойства мужчын распачатая крымінальная справа. Следчымі аглядаецца месца здарэння, дапытваюцца сведкі, - распавяла Урадзій. Прымаюцца захады для высвятлення і затрымання асобы, датычнай да злачынства.