28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясна на парозе: якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?

9
Вясна на парозе: якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?

Да пачатку каляндарнай вясны засталося зусім няшмат часу.

Нядзіўна, што першыя птушкі ўжо вярнуліся на радзіму. Якія менавіта, высветлілі спецыялісты «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Першымі звычайна вяртаюцца птушкі, якім для зімоўкі не трэба ляцець у Афрыку. Яны сілкуюцца насеннем або чарвякамі, а на зіму ляцяць у Заходнюю або Паўднёвую Еўропу, дзе звычайна няма снегу, а дзень зімой даўжэйшы, чым у Беларусі.

- Вясна сёлета (як і летась) прыйшла паводле раскладу. 16 лютага ў вёсцы Вугляны Камянецкага раёна: увесь дзень - пралёт палявых жаўрукоў, першая рудахвостка-чарнушка ў двары, на навакольных палях ды рацэ больш за два дзясяткі шэрых гусей, шэсць шэрых жураўлёў, дзве вялікія белыя чаплі (гэтыя, праўда, зімавалі), блізу паўтары тысячы качак на рацэ (у асноўным звычайная качка-крыжанка, але ёсць і свіцьвы, якія звычайна ляцяць на поўдзень, - адзначае сябра арганізацыі Вадзім Пракапчук.

Са слоў Дзмітрыя Вінчэўскага, хоць цяперашнюю зіму цяжка назваць сапраўднай, «аднак радавацца вясне і вяртанню птушак ужо можна: 14 лютага на захадзе Беларусі, у Берасцейскім раёне Гарадзеншчыны, былі адзначаны першыя мігранты-кулікі: кнігаўкі і залацістыя сеўкі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках