25 красавiка 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя беларусы падпісалі ліст у падтрымку асуджаных анархістаў

5
Вядомыя беларусы падпісалі ліст у падтрымку асуджаных анархістаў
ФОТА: TUT.BY

У падтрымку палітвязняў выступілі больш за 100 чалавек.

Вядомыя беларускія журналісты, пісьменнікі, мастакі, фатографы, блогеры і актывісты падпісалі адкрыты ліст у падтрымку асуджаных анархістаў Івана Камара і Мікіты Емяльянава, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі, піша belsat.eu.

У лісце гаворыцца, што падпісанты ўважаюць пакаранне Мікіту Емяльянаву і Івану Камару празмерна жорсткім і непрапарцыйным зробленаму.

«Мы патрабуем для Мікіты Емяльянава і Івана Камара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Дзеянні маладзёнаў не прывялі ні да якіх сур'ёзных наступстваў - шкоды здароўю людзей, сур'ёзнага пашкоджання маёмасці. Такі несправядлівы прысуд супраць уласных грамадзян несумяшчальны з нармальным развіццём нашай краіны і грамадзянскай супольнасці», - гаворыцца ў лісце.

На момант публікацыі ліст падпісалі 144 чалавекі.

Ініцыятарам збору подпісаў стала журналістка Яўгенія Доўгая. Яна падкрэслівае, што гэты ліст - не зварот, а спосаб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Ліст застаецца адкрытым для падпісання.

• Суд Савецкага раёну Менску 12 лютага прысудзіў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Камара да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Анархістаў прызналі вінаватымі ў апаганенні будынкаў і пашкоджанні маёмасці (арт.341 КК) і ў наўмысным пашкоджанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў (арт.344 КК).

• Паводле следства, 19-гадовыя Емяльянаў і Камар у верасні 2019 года закідалі лямпачкамі з фарбай будынак Менгарсуда. Агульная шкода ад гэтых дзеянняў паводле следства - 143 рублі і 22 капейкі. Таксама актывістаў абвінавачваюць у тым, што яны з выкарыстаннем кактэйляў Молатава нібыта двойчы спрабавалі атакаваць будынак СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. У першым выпадку кактэйль Молатава не загарэўся. Анархісты спрабавалі паўтарыць акцыю 20 кастрычніка - яны шпурнулі бутэльку з запальнай сумессю ў дзверы будынка СІЗА. Кактэйль Молатава загарэўся, але пашкодзіў дзверы нязначна - суму шкоды ацанілі на 1 рубель 48 капеек. У судзе Іван Комар цалкам не прызнаў сваю віну, Мікіта Емяльянаў - часткова. Таксама Комар заяўляў пра ціск на яго з боку праваахоўных органаў падчас следства.

• Праваабаронцы прызналі Емяльянава і Камара палітвязнямі на той падставе, што яны былі асуджаныя да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным учыненаму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках