29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: 80% расейцаў хочуць сяброўства з Захадам

13
Апытанне: 80% расейцаў хочуць сяброўства з Захадам

Як апанента Захад разглядаюць 16% рэспандэнтаў.

Амаль 80% расейцаў упэўненыя, што Расею і Захад павінны звязваць повязі партнёрства і сяброўства. Пра гэта ў аўторак, 18 лютага, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага "Лявада-цэнтрам". Як апанента Захад разглядаюць 16% рэспандэнтаў, яшчэ 3% бачаць у ім ворага, адзначаецца ў даследаванні.

Пры гэтым да краін Еўразвязу расейцы ставяцца лепш, чым да ЗША. Пра добрае ці вельмі добрае стаўленне да ЕЗ распавялі 49% расейцаў, а да ЗША - 42%. Негатыўнае стаўленне да ЕЗ склалася ў 37% апытаных, да ЗША такія эмоцыі адчуваюць 46% рэспандэнтаў. Разам з тым звесткі апытання сведчаць аб некаторым пагаршэнні стаўлення расейцаў да заходніх краін. Паводле інфармацыі снежаньскага апытання "Левада-цэнтра", да ЗША станоўча ставіліся 47% расейцаў, да Еўразвязу - 52%.

Большасць расейцаў (52%) упэўненыя, што ёсць усе падставы баяцца заходніх краін, якія ўваходзяць у NATO. У той жа час 35% рэспандэнтаў мяркуюць, што Захаду самому варта пабойвацца Расеі. Пра тое, што Паўночнаатлантычнага альянсу баяцца не трэба, заявілі 44% апытаных, а пра тое, што не трэба баяцца Расеі - 61%.

Сацыёлагі "Лявада-цэнтра" правялі даследаванне ў перыяд з 23 да 29 студзеня ў 137 населеных пунктах 50 суб'ектаў РФ. У ім узялі ўдзел 1603 чалавекі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках