19 красавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэнландыя прадавацьме ваду з расталых леднікоў

2
Грэнландыя прадавацьме ваду з расталых леднікоў

З'яўленню ідэі спрыяла глабальнае пацяпленне.

Грэнландыя збіраецца прадаваць адталую ваду камерцыйным кампаніям. Пра гэта распавёў міністр прамысловасці і энэргетыкі аўтаноміі Джэс Свейн, піша «Гордон».

На гэты момант ліцэнзій на экспарт адталай вады атрымалі дзевяць праектаў. У першую чаргу ўлады арыентуюцца на камерцыйныя кампаніі.

Джэс Свейн адзначыў, што змяненне клімату спрыяе раставанню лёду. Але гэта таксама прыводзіць да павелічэння дэфіцыту вады ў свеце. З яго слоў, адталая вада была ў Грэнландыі ў вялікай колькасці цягам тысячагоддзяў, так што цяпер плануецца зрабіць з яе прадукт, які карыстаецца попытам на рынку.

Грэнландыя - найбуйнейшы востраў на Зямлі. З'яўляецца адміністрацыйнай аўтаномнай адзінкай Даніі. Насельніцтва Грэнландыі - блізу 58 тысяч чалавек, 90% з іх - грэнландскія эскімосы. 80% тэрыторыі вострава пакрытыя лёдам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках