19 красавiка 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра атаку баевікоў на Данбасе: Нашае войска моцна адказала

27
Зяленскі пра атаку баевікоў на Данбасе: Нашае войска моцна адказала
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны заявіў, што сітуацыя цалкам кантралюецца вайскоўцамі.

На пасяджэнні РНБА Украіны абгаварылі правакацыю наймітаў РФ у раёне Залатога на Луганшчыне.

Пра гэта заявіў на брыфінгу пасля пасяджэння РНБА прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша карэспандэнт сensor.net.

"У нас было пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. На парадку дня былі і іншыя пытанні, але мы пачалі з пытання правакацыі, якая сёння адбылася раніцай на кантактнай лініі. Хачу вам сказаць: у нас магутнае войска, правакацыі бываюць, войска, адпаведна , моцна адказала. Я хачу вам сказаць, сітуацыя цалкам кантралюецца нашым войскам", - заявіў Зяленскі.

"Мы ўпэўненыя, што гэтая правакацыя не зменіць курс, бо толькі з моцным войскам можна садзіцца за стол перамоў... Курс да ўпэўненага набліжэння да спынення вайны, да міру", - запэўніў Зяленскі.

Зяленскі таксама выказаў спачуванне ў сувязі з гібеллю ўкраінскага ваяра і пажадаў усяго самага добрага параненым вайскоўцам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках