29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі: Баевікі і акупанты зладзілі цынічную правакацыю

28
Уладзімір Зяленскі: Баевікі і акупанты зладзілі цынічную правакацыю
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны склікае пасяджэнне РНБА.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на наступ баевікоў «ЛНР» на Данбасе. Рэакцыю кіраўнік Украіны размясціў у «Фэйсбуку»:

- На пятую гадавіну Дэбальцаўскай трагедыі баевікі і акупанты зладзілі цынічную правакацыю.

Сёння раніцай яны атакавалі пазіцыі Аб'яднаных сіл паблізу населеных пунктаў Наваташкоўскае, Арэхава, Крымскае, Хутар Вольны. Абстрэлы вяліся са зброі, забароненай менскімі пагадненнямі.

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны далі годны адпор агрэсару. На жаль, з нашага боку ёсць страты. Цяпер бой закончаны.

Гэта не проста цынічная правакацыя, мэтай якой з'яўляецца націснуць на Дэбальцаўскую рану, якая ніколі не загоіцца цалкам. Гэта - спроба сарваць мірны працэс на Данбасе, які пачаў прасоўвацца хоць і невялікімі, але нястрымнымі крокамі.

Збіраем сёння пасяджэнне РНБА. Будзем абмяркоўваць і прымаць пастановы аб далейшых кроках. Наш курс на заканчэнне вайны і адданасць міжнародным дамоўленасцям застаецца нязменным - гэтак жа, як і наша рашучасць даць адпор усім праявам узброенай агрэсіі супраць Украіны.

Нагадаем, у выніку бою ў раёне Залатога загінуў адзін украінскі вайсковец. Пазіцыі ўкраінскіх войскаў не страчаныя.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках