23 красавiка 2024, aўторак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Луч» выпусціў гадзіннік з вершам Максіма Багдановіча

10
«Луч» выпусціў гадзіннік з вершам Максіма Багдановіча

У продажы 400 штук.

18 лютага сталічны гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова», піша onliner.by. Стварэнне прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У аснову канцэпцыі гадзінніка лёг верш Максіма Багдановіча «Зорка Венера». Калекцыя прадстаўленая двума мадэлямі. На цыферблаце кожнай выяўлена зорнае неба. Гадзіннікі адрозніваюцца колерам цыферблата, а таксама пакрыццём. На мадэлі з сінім небам яно храмаванае, на другой - з чорнага хрому. «Зорны» цыферблат дапаўняе латуневы корпус і раменьчык з натуральнай скуры. Усяго ў продаж паступіла 400 асобнікаў.

У якасці падзякі за набыццё гадзінніка кожнаму пакупніку абяцаюць экаторбу, якая таксама выкананая ў стылістыцы калекцыі. На ёй адлюстраваны будынак гадзіннікавага завода, які знаходзіцца на сталічным праспекце Незалежнасці. На фоне будынка - зорнае неба. Малюнак дапаўняе назву верша і яго першае чатырохрадкоўе.

- Кожны год калекцыяй «Мова» Мінскі гадзіннікавы завод імкнецца паказаць унікальнасць і адметныя асаблівасці беларускай мовы. Так, напрыклад, летась калекцыя складалася з двух мадэляў - мужчынскіх і жаночых аднастрэлачнікаў - на цыферблаце якіх былі літары «дж» і «дз», - кажуць на прадпрыемстве.

Гадзіннік з калекцыі «Мова» ужо даступныя для замовы на афіцыйным сайце гадзіннікавага завода, а праз некалькі дзён іх можна будзе набыць у афіцыйных крамах «Луч».

Стваральнікі калекцыі хочуць выказаць падзяку паэту, а таксама паказаць, як яго спадчына можа быць ўвасобленая ў такой, здавалася б, паўсядзённай рэчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках