29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Ухані ад каронавірусу памёр галоўны лекар мясцовай лякарні

2
Ва Ухані ад каронавірусу памёр галоўны лекар мясцовай лякарні

Газета ЦК Камуністычнай партыі Кітая выдаліла інфармацыю пра гэта.

Ва Ухані ад каронавірусу памёр галоўны лекар найбуйнейшай у горадзе лякарні «Учан» Лю Чжымін, паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію Кітая.

Смерць наступіла раніцай 18 лютага. Напярэдадні пра ягоную гібель апавяла газета ЦК Камуністычнай партыі Кітая «Жэньмінь Жыбаа», але пазней паведамленне было выдаленае. Як паведамляе The Global Times, Чжымін стаў першым кіраўніком медустановы, памерлым ад COVID19.

Раней стала вядома пра смерць 59-гадовай медсястры лякарні «Учан» ад COVID19. У пачатку лютага ва Ухані памёр лекар-афтальмолаг Лі Вэньлян, які адным з першых папярэджваў пра небяспеку новага вірусу. У канцы снежня ён апавёў у перапісцы з калегамі пра пацыентаў з сімптомамі вірусу SARS, эпідэмія якога была ў Кітаі ў 2003 годзе. Паліцыя запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі. У сярэдзіне студзеня Вэньлян сам заразіўся каронавірусам.

Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў каронавірусу складае больш за 1,7 тысячы чалавек, заразіліся больш за 72,5 тысячы чалавек. Яшчэ блізу 8,5 тысячы пацыентаў атрымалася вылечыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках