16 красавiка 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пытанне замены Лукашэнкі абмяркоўваецца ў Крамлі ўсё больш актыўна

28
Палітолаг: Пытанне замены Лукашэнкі абмяркоўваецца ў Крамлі ўсё больш актыўна

У замене дыктатара на больш прадказальную постаць зацікаўлены і Захад.

У каментары BFM вядомы расейскі палітолаг і журналіст Георгій Боўт адзначыў, што чым даўжэй ідзе спрэчка праз нафтавыя кошты паміж Масквой і Менскам, тым больш востры палітычны характар яна набывае.

Эксперт падкрэсліў, што абяцанні суседзяў Беларусі наладзіць рэверсныя і альтэрнатыўныя расейскім пастаўкі нафты «пакуль застаюцца толькі размовамі».

«Жаданне згуляць "беларускай картай" супраць Масквы, магчыма, і спее ў заходніх сталіцах, уключаючы Вашынгтон, але хутка гэта зрабіць у любым выпадку не атрымаецца, – мяркуе Боўт. – Да таго ж гаворка ідзе пра мала прадказальнага Лукашэнку, даверу да якога на Захадзе ўсё ж няма. Падобны праект у выкананні Захаду запатрабаваў бы змены «першай асобы», што неўнікнёна прывядзе да з'яўлення новага пункту канфлікту з Масквой, якая наўрад ці будзе глядзець на гэта абыякава. У яе напэўна ўжо ёсць свае кандыдаты на гэтую пасаду».

Палітолаг звярнуў увагу, што дыверсіфікацыя нафтавага імпарту для Беларусі «ўсё роўна абыйдзецца даражэй за расейскі варыянт».

«Часу ў Лукашэнкі няшмат. Праблемы беларускай эканомікі, якая шмат у чым трымалася на танных расейскіх энэрганосьбітах і іх рээкспарце на Захад паводле сусветных коштаў, нарастаюць хутчэй, чым развязваюцца. Бо ў найлепшыя гады расейская нафта абыходзілася Беларусі паводле коштаў удвая ніжэйшых за сусветныя», – заўважыў эксперт.

На ягоную думку, на самым версе расейскай улады апошнія дзеянні і выказванні беларускага кіраўніка ўжо пачалі перапаўняць чару.

«Чым даўжэй Лукашэнка будзе выпрабоўваць цярпенне Масквы і чым больш дзёрзкімі будуць ягоныя выпады, тым больш актыўна будзе абмяркоўвацца ў адпаведных кабінетах пытанне пра замену Аляксандра Рыгоравіча на кагосьці больш прымальнага», – рэзюмаваў Боўт.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках