29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў растлумачыў, каго возьмуць у супольныя патрулі ад АРДЛА

12
Авакаў растлумачыў, каго возьмуць у супольныя патрулі ад АРДЛА
АРСЕН АВАКАЎ

Кіраўнік МУС Украіны спаслаўся на менскія пагадненні.

Тыя, хто забіваў, страляў па сілах АТО / ААС ды іншымі спосабамі дапамагаў усталёўваць на частцы Данбаса акупацыйную ўладу, не будуць дапушчаныя да супольнага патрулявання цяпер непадкантрольнай ураду тэрыторыі падчас падрыхтоўкі да мясцовых выбараў. Пра гэта ўвечары ў эфіры "Свабоды слова" на канале ICTV заявіў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў, паведамляе liga.net.

Ён мяркуе, што ўчыненыя такімі людзьмі злачынствы расследуюць паводле ўкраінскіх законаў у мясцовых органах, падпарадкаваных паводле вертыкалі ўкраінскаму МУС, і "гэтыя людзі сыдуць разам з акупацыйнымі войскамі". А ключавымі гульцамі ў патрулі будуць "паліцыянты ў поўным узбраенні", прычым сярод іх павінна быць нямала нараджэнцаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Кіраўнік МУС паскардзіўся на тое, што ўдзел "прадстаўнікоў АРДЛА" ў патрулі з'яўляецца "тонкім полем для спекуляцый", але дадаў, што ўсё павінна быць у адпаведнасці з менскімі пагадненнямі. Там запісана, што мясцовыя органы акупацыйнай улады ды іх ваенізаваныя фармаванні будуць распушчаныя, а таму, робіць выснову Авакаў, іх "прадстаўнікі" не змогуць удзельнічаць у патруляванні.

Хто і як улічвае, каб баевікі з расфармаваных структураў тэрарыстычных арганізацый не прайшлі ў новыя "органы", невядома. Аднак кіраўнік МУС сказаў, што для гэтага трэба прыняць "закон аб калабарантах". Як ягонае дзеянне распаўсюдзіць на тэрыторыю, дзе няма ўкраінскай улады, Авакаў не ўдакладніў.

15 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў патруляваць цяпер падкантрольны расейскім акупантам адрэзак мяжы Украіна – РФ супольна з "прадстаўнікамі гэтых тэрыторый".

Заўтра, 19 лютага, улада запускае платформу "прымірэння і адзінства" з АРДЛА.

Увосень 2019-га паліцыя паказала, як праходзіць патруляванне адрэзка развядзення войскаў у Залатым-4.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках