16 красавiка 2024, aўторак, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка стрэліў сабе ў нагу з імянной вінтоўкі»

35
«Лукашэнка стрэліў сабе ў нагу з імянной вінтоўкі»

Што адбываецца з заробкамі бюджэтнікаў на фоне пампезных спартовых мерапрыемстваў дыктатара?

Беларусь прыме ў сябе чэмпіянат Еўропы ў біятлоне, ад якога адмовілася Эстонія з прычыны адсутнасці снегу. Ініцыятыва абурае шараговых беларусаў, але ў адказ – дэманстрацыйны лыжны забег Лукашэнкі з імянной вінтоўкай коштам тысячы даляраў, піша журналіст «Салідарнасці» Кірыл Іваноў.

Бюджэтнікі ў рэгіёнах пачынаюць задаваць пытанні пра абвал у выніку рэформы заробкаў – у Баранавічах, Гомелі. А ў навінах у гэты час – паведамленне пра праектаванне крытага лыжнага манежа. Які плануюць пабудаваць блізу новага будынка Вярхоўнага суда. Таго самага, каля якога фантан з падсветкай за 300 тысячаў даляраў. І люстра ў холе за 90 тысячаў.

Дзеля справядлівасці адзначым, што кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, што адбываецца з заробкамі бюджэтнікаў. Маўляў, у СМІ пішуць рознае. Але ён і ў Светлагорску ў чыноўнікаў пытаўся пра непакой мясцовых жыхароў: «Нічога, што дрэнна пахне, няма?» А потым разам з імі націснуў на вялікую чырвоную кнопку.

Напэўна, у год прэзідэнцкіх выбараў наіўна чакаць ад уладаў скасавання параду ў гонар 75-годдзя Перамогі. Але зусім ужо неабавязковыя марнаванні на чэмпіянаты і манежы на фоне паменшаных лікаў у разліковых паперках настаўнікаў выглядаюць не толькі з выклікам бессаромна. Але і недарэчна. Як стрэл ва ўласную нагу з імянной вінтоўкі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках