18 красавiка 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Грамадзяне ЕЗ павінны адчуваць сябе роўнымі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Грамадзяне ЕЗ павінны адчуваць сябе роўнымі
ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ

Яцэк Чапутовіч заклікаў узмацніць уплыў невялікіх еўрапейскіх краін на палітыку Еўразвязу.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падчас Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы заклікаў узмацніць уплыў невялікіх еўрапейскіх краін на палітыку ЕЗ, паведамляе «Польскае радыё».

Лідары некалькіх краін заявілі, што неабходна скасаваць умовы аднагалоснасці дзяржаў супольнасці ў ключавых пытаннях, звязаных, напрыклад, са знешняй палітыкай.

Між тым Яцэк Чапутовіч уважае, што ўжо, напрыклад, сістэма галасавання ў Радзе Еўрапейскага звязу скіраваная на карысць буйных краін.

На думку міністра замежных спраў Польшчы, гэта няроўнасць узмацнілася пасля выхаду з ЕЗ Вялікабрытаніі: «Мы павінны развязаць гэтую праблему. Мы павінны ўвесці справядлівую сістэму галасавання, якая дазволіць кожнаму грамадзяніну ЕЗ адчуваць, што яго голас роўны голасу кожнага іншага грамадзяніна».

Цяпер у Радзе Еўрапейскага звязу для разгляду пытанняў выкарыстоўваецца сістэма двайной большасці. Вынік галасавання будзе прыняты, калі дакумент падтрыманы як мінімум 55% краін ЕЗ, у якіх пражывае не менш за 65% грамадзян супольнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках