28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў кастынг «Міс Беларусь»

35
У Менску прайшоў кастынг «Міс Беларусь»
ФОТА: ONLINER.BY

Журналісты паглядзелі, хто на яго прыйшоў.

На выходных у Менску праходзіў кастынг на конкурс «Міс Беларусь». Дзясяткі дзяўчат мадэльнай знешнасці старанна спрабавалі прабіцца праз ацэньваючыя погляды сябраў журы і трапіць у фіналісткі конкурсу. «Онлайнер» пабываў на кастынгу ў Нацыянальнай школе прыгажосці і падае шмат фатаграфій.

ФОТА: ONLINER.BY

За ўсю гісторыю правядзення конкурсу (а ў 2020 годзе ён пройдзе ўжо дванаццатым разам) мянчанкі здабывалі карону толькі двойчы. Дзяўчыны з рэгіянальных і абласных гарадоў перамагалі дзевяць разоў. У лідарах - Гарадзенская вобласць. Прыгажуні з гэтага рэгіёну ўдастойваліся галоўнага прыза тройчы, у прадстаўніц Берасцейскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей - па дзве перамогі ў конкурсе.

ФОТА: ONLINER.BY

У конкурсе «Міс Беларусь» могуць браць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія маюць беларускае грамадзянства і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы); ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу; якія маюць рост не ніжэй за 174 см; якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу; ніколі не былі ў шлюбе; якія не маюць дзяцей.

ФОТА: ONLINER.BY

Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь - 2020» пройдзе 15 траўня 2020 года ў Менску.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках