18 красавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядаюць самыя папулярныя двухпакаёвыя кватэры ў Менску

8
Фотафакт: Як выглядаюць самыя папулярныя двухпакаёвыя кватэры ў Менску

За мінулы год яны падаражэлі.

На рынку нерухомасці самымі запатрабаванымі нароўні з «аднапакаёўкамі» па-ранейшаму застаюцца двухпакаёвыя кватэры. За мінулы год яны дадалі ў кошце як на першасным, так і на другасным рынках, і да канца 2019-га сярэдні кошт квадратнага метра ў «двушках» складаў 1290-1310 у даляравым эквіваленце. Tut.by вывучыў рыэлтарскія базы і паглядзеў, пачым цяпер прадаюць двухпакаёвыя кватэры ў Менску, цана «квадрата» ў якіх не перавышае 1310 даляраў.

Фрунзенскі раён

Кватэра плошчай 45,9 м² размешчаная ў хрушчоўцы на вуліцы Адоеўскага, 63. Капрамонт у доме быў у 1994 годзе. Жыллё прадаецца за 51,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1122 за квадратны метр.

У пяціпавярхоўцы на вуліцы Янкі Маўра, 56, прапануюць кватэру плошчай 47 квадратных метраў. Цана - 58,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1244 за квадратны метр.

Маскоўскі раён

Кватэра плошчай 42,1 м² прапануецца ў цагляным доме на вуліцы Лібкнехта, 86/1. Дом чатырохпавярховы, 1959 года пабудовы, пасля капрамонту. Прадаецца кватэра за 54,8 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1301 за квадратны метр.

Партызанскі раён

Кватэра плошчай 45,1 м² знаходзіцца ў панэльным доме №5 Уральскага завулка. Дом панэльны, 1964 года пабудовы. Кватэра прадаецца за 56,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1252 за квадратны метр.

Завадскі раён

У панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Грэкава, 2, прапануюць кватэру плошчай 44,2 м². Жыллё з рамонтам прадаюць за 57 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1289 за квадратны метр.

На вуліцы Тухачэўскага ў панэльнай пяціпавярхоўцы прапануюць кватэру плошчай 45 квадратных метраў. Кошт - 57,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1278 за квадратны метр.

Савецкі раён

Кватэру плошчай 46,1 м² прапануюць у доме №27 на Лагойскім тракце. Дом цагляны, 1972 года пабудовы. Капрамонт быў у 2018 годзе. Жыллё прадаецца за 59,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1300 за квадратны метр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках