19 красавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх рыбакоў, захопленых ФСБ у Азоўскім моры, арыштавалі

7
Украінскіх рыбакоў, захопленых ФСБ у Азоўскім моры, арыштавалі

Прысуд ім вынес суд у акупаваным Крыме.

Керчанскі гарадскі суд, падкантрольны Расеі, арыштаваў на 10 дзён чатырох грамадзян Украіны «за незаконны вылаў рыбы». Украінцаў затрымалі расейскія памежнікі ў Азоўскім моры, паведамляе zn.ua.

Як паведамляюць блізкія да акупацыйнай улады крымскія СМІ, ФСБ распачало справу аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 8.17 КоАП Расеі (парушэнне правілаў здабычы (вылаву) водных біялагічных рэсурсаў).

«Затрыманыя напярэдадні супрацоўнікамі Памежнага кіравання ФСБ Расеі па Крыме ў Азоўскім моры, прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння паводле часткі 4 артыкула 19.3 КоАП Расеі («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню супрацоўніка органаў федэральнай службы бяспекі ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а таксама перашкода выканання ім службовых абавязкаў»). Ім прызначаны адміністрацыйны арышт на 10 дзён», - гаворыцца ў паведамленні.

Народны дэпутат Украіны Павел Мельнік апублікаваў імёны сябраў экіпажа рыбалоўчага судна, затрыманага расейцамі ў Азоўскім моры. Між іншым затрымалі ўкраінцаў Сяргея Гогу, Аляксея Іванова, Васіля Цюркеджы і Максіма Церахава.

У суботу, 15 лютага, ФСБ затрымала ля берагоў анэксаванага Крыма Рыбацкае судна з чатырма ўкраінцамі на борце. Украінцаў абвінавацілі ў незаконнай лоўлі камбалы-калкана і адсутнасці дакументаў на вылаў водных біярэсурсаў.

Пасля ФСБ апублікавала відэа допыту капітана судна, на якім той прызнаецца ў «браканьерстве». Зрэшты, расейскія сілавікі - вядомыя спецыялісты ў прымусе да самаабгавору і здымцы пастановачных відэа. А выпадкі затрымання ўкраінскіх рыбаловаў для далейшага гандлю ў абмене зняволенымі асобамі ўжо здараліся.

Цяпер судна і рыбакі знаходзяцца ў порце акупаванай Керчы. Украінскі бок трымае пытанне на кантролі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках