24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Гараўскі: У Беларусі я б не выжыў

17
Юры Гараўскі: У Беларусі я б не выжыў

Экс-баец САХРу не верыць Лукашэнку, што ў Беларусі яго «ніхто пальцам не кране».

Былы баец Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Юры Гараўскі зноў стаў з'яўляцца ў навінах Deutsche Welle. Ён з'ехаў за мяжу восенню 2018-га, а ў канцы мінулага года заявіў, што быў удзельнікам беларускага «эскадрону смерці», удзельнічаў у забойствах апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе. Пасля інтэрв'ю Гараўскага Следчы камітэт Беларусі аднавіў расследаванне спраў аб знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Спачатку ўцякач не называў краіну, у якой ён папрасіў палітычны прытулак. Цяпер жа заявіў, што не бачыць сэнсу далей хаваць сваё месцазнаходжанне: ён у Швейцарыі. Дарэчы, у гэтай краіне яму за дзяржаўны кошт зрабілі аперацыі - у Беларусі мужчына патрапіў у аварыю, якую лічыць замахам.

«Могуць прыехаць і забіць, могуць не прыехаць... - разважае Юры Гараўскі ў эфіры DW. - Тут ёсць шанцы выжыць. У Беларусі я б не выжыў. І як бы «прэзідэнт» у інтэрв'ю «Эхо Москвы» ні казаў, што «хай прыязджае і дае паказанні, яго тут ніхто пальцам не кране», мяне крануць. Прама на мяжы мяне б кранулі. І не факт, што я даехаў бы да Менска, да сталіцы».

DW анансуе працяг гісторыі з Гараўскім і са знікненнямі ў Беларусі апазіцыйных палітыкаў. Новы сюжэт з'явіцца ў наступны панядзелак.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках