29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў разгубленасці

107
Лукашэнка ў разгубленасці

Пра «нафтадаляры» для падсілкоўвання рэжыму давядзецца забыцца.

У стасунках Масквы і Менска надышоў «момант ісціны» – з «братэрскіх» яны паступова будуць трансфармавацца ў рынкавыя. Насельніцтву Беларусі давядзецца зацягнуць паясы, піша ў артыкуле на сайце ng.ru журналіст Антон Хадасевіч.

Афіцыйная інфармацыя пра перамовы ў Сочы кіраўнікоў Беларусі і РФ Лукашэнкі і Пуціна сціслая – яны правялі разам восем гадзiнаў, згулялі ў хакей, паўзгадвалі «поскудзі з агульнай даўняй гісторыі». Адзіная дамоўленасць – пра кошт газу для Беларусі. «Мы дамовіліся захаваць парадак пастаўкі газу на ўмовах 2019 года», – агучыў вынікі намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Дзмітрый Козак. Гэта значыць, што 1 тыс. куб. м газу будзе каштаваць Беларусі 127 дал.

Пра нафту дамовіцца не атрымалася. «Мы будзем спрыяць дасягненню пагадненняў паміж беларускімі спажыўцамі і вытворцамі нафты ў нашай краіне», – дыпламатычна выказаўся пра гэты вынік Дзмітрый Козак. «Кошты на сырую нафту фармуюцца рынкам і адміністрацыйна не рэгулююцца», – растлумачыў ён так, як быццам да гэтага Масква і Менск дзесяцігоддзямі не жылі паводле нейкіх мала каму зразумелых схемаў разлікаў. Напрыклад, патанненне газу за кошт паступлення ў беларускі бюджэт мытных плацяжоў ад экспарту 6 млн т нафты, так званае перамытненне.

Для беларускіх уладаў такі вынік азначае, што кантрактаў на пастаўку нафты з Расеі на беларускіх умовах няма, а значыць, прыбыткаў ад нафтаперапрацоўкі таксама, абавязальніцтвы перад замежнымі спажыўцамі нафтапрадуктаў таксама пад пытаннем. Тых аб'ёмаў нафты, якія абяцаюць паставіць кампаніі Міхаіла Гуцырыева, хопіць толькі для таго, каб сяк-так закрыць патрэбы ўнутранага рынку. Беларускія НПЗ, мяркуючы з усяго, прадоўжаць працаваць з загрузкай 50%. Пошукі альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і прапрацоўка схемаў пастаўкі патрабуюць часу, а іх эканамічная эфектыўнасць падаецца вельмі сумнеўнай аналітыкам.

Таму нафту, відавочна, давядзецца набываць паводле сусветных коштаў, хоць і ў расейскіх кампаній. «Паколькі нафта двум пражэрлівым беларускім НПЗ патрэбная моцна, то Менску хоцькі-няхоцькі давядзецца ісці на расейскія ўмовы яе пастаўкі. Ну, можа, чыста сімвалічна атрымаецца збіць чортаву прэмію, – разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. – Калапсу нафтаперапрацоўкі не будзе, але і пра яе ранейшую прыбытковасць давядзецца забыцца».

Цяпер улады Беларусі знаходзяцца ў пэўнай разгубленасці, у атачэнні Лукашэнкі няма разумення таго, што рабіць далей.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках