28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касьцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай

Касьцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай

Адмысловае распараджэньне выдаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Распараджэньне мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча публікуе партал catholic.by.

У распараджэньні гаворыцца:

У сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавірусу, клапоцячыся пра духоўнае і фізычнае здароўе людзей, у Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляю наступнае:

адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай з удзелам герархаў;

разам з тым у парафіях, паводле разважлівага меркаваньня пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзь, сем’і і г.д.) можна запрасіць на сьвятую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сымбалічна падзяліцца зь імі аплаткай;

традыцыйнае пастырскае наведваньне сем’яў з бласлаўленьнем дамоў і кватэраў (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэньні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваньнем рэкамэндацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэньняў касьцельных уладаў;

традыцыйныя батлейкі-ясьлі ў касьцёлах і капліцах або побач зь імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасьць утварэньня каля іх натоўпу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках