24 красавiка 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога не было ніколі ў сусветнай музычнай гісторыі»

3
«Такога не было ніколі ў сусветнай музычнай гісторыі»
ФОТА: REUTERS

Пра найлепшыя песні беларускага пратэсту.

Музыказнаўца, журналіст, аўтар папулярнага праекта Хижина дяди Тёмы» на ARU.TV Арцемій Троіцкі зрабіў агляд беларускай пратэстнай музыкі 2020 года.

Са спісу 20 найлепшых песень паводле версіі Беларускай службы «Радыё Свабода» ён абраў дзевяць, якія, на яго думку, найбольш ярка адлюстроўваюць беларускую мірную рэвалюцыю.

Арцемій Троіцкі абраў для аналізу 9 кампазіцый:

TOR BAND - «Мы — не «народец»,

LEAR - «На стомленых крылах»,

Naka, DZIECIUKI, «Разьбітае сэрца пацана», «Петля пристрастия», Rostany — «Вам»

Дай Дарогу! - «Баю-Бай»,

IOWA - «Мечта»

VOLSKI - «Ворагі народу»

Pomidor / OFF - «Я Выходжу»

Ілля Сільчукоў - «Магутны Божа»

Trubetskoy - Воля

Арцемій Троіцкі: «Тое, што зараз адбываецца ў беларускай музыцы, у беларускай культуры, не кажучы ўжо пра беларускае грамадства агулам - я ніколі не бачыў такога выбуху народнай творчасці, палітычна арыентаванай народнай творчасці. Уважаецца, што ў Амерыцы 1960-х, у Вялікабрытаніі ў 1970-х, у СССР у 1980-х была моцная хваля пратэстнай музыкі. Ці былі гэта пратэсты супраць вайны ў В'етнаме ці супраць беспрацоўя і эканамічнай палітыкі Тэтчэр, СССР разумеў, супраць чаго быў пратэст. Але музычная хваля, якая паднялася ў Беларусі, вядома, нашмат мацнейшая за ўсё гэтага. Што можна згадаць з савецкіх песень 80-х гадоў, усіх гэтых так званых «перабудоўных» гімнаў? «Аквариум» — «Поезд в огне», «Кино» — «Мы ждем перемен», «Наутилус Помпилиус» — «Скованные одной цепью», «Шар цвета хаки», «Телевизор» — «Выйти из-под контроля», «Твой папа фашист». Дзесьці дзясятак, можа, два песень, не болей. А тут сотні песень. Па-мойму, такога не было ніколі ў сусветнай музычнай гісторыі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках