24 красавiка 2024, Серада, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок з праектам Drezden выпусціў песню-маніфест

2
Сяргей Міхалок з праектам Drezden выпусціў песню-маніфест
Сяргей Міхалок

Галоўная думка песні: «Пакуль народ адзіны - ён непераможны».

Сяргей Міхалок і гурт DREZDEN прэзентуюць новы кліп «BARRIKADO» - своеасаблівы маніфест у адказ на падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Сяргей застаецца верны сабе: сваё грамадскае меркаванне выказвае выключна ў творчасці. Новы кліп, як заўсёды, поўны літаратурных рэбусаў і філасофскіх тэкстаў, уласцівых гурту DREZDEN. Але галоўнай думкай, якая праходзіць праз увесь тэкст, становіцца фраза: «Пакуль народ адзіны - ён непераможны».

- Культурныя барыкады мацнейшыя за зброю і рэвалюцыя свядомасці можа адбыцца ў мозгу нават пад шлемам паліцыянта. На старонках лічбавага фанзіна «Barrikado» ляжаць лютасць, жаданне справядлівасці, салідарнасць з працаўнікамі прэсы, аголеныя нервы, адпор, мары пра жыццё без гвалту, дыялог і ўся ўлада народа пад абаронай тых, хто адмовіўся ад злачынных загадаў, пакуль галава на плячах. Гэта відэа глядзець дыскамфортна, а як жыць у паліцэйскай дзяржаве? - расказвае рэжысёрка відэа, папулярны фатограф з Менска Караліна Палякова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках