18 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чырвоны на белым - гэта наш колер»

2
«Чырвоны на белым - гэта наш колер»

У Гародні адкрылі выставу «Жыве Беларусь!».

Экспазіцыю ў белым і чырвоным колерах адкрылі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 10 снежня. Аўтар выставы - мастачка Валянціна Шоба, піша «Радыё Свабода».

Выставу наладзілі ў рамках праекта «Культпратэст-2020».

«Мы сабе дазволілі чырвоны даць па белым. Гэта свабода. Мы пакуль спрабуем быць свабоднымі... Чырвонае на белым - гэта прыгожа. Чырвоны на белым - гэта наш колер. Белага больш, чырвоны пасярэдзіне», - зрабіла ўступ да выставы арганізатарка Ірына Варкулевіч.

Першая і асноўная карціна выставы - «Улада цемры». Яе мастачка намалявала 5 гадоў таму, калі ішла вайна ва Украіне. З гэтай карцінай яна здабыла прэстыжную французскую прэмію Тэйлара ў Парыжы ў 2015 годзе.

«Вайна - гэта заўсёды вайна. А мы на вайне, як бы нам ні не хацелася быць на ёй. Гэта праца пра тое, што за лозунгамі «За свабоду!», «За веру!» вельмі лёгка развязаць вайну», - распавяла Валянціна Шоба.

Астатнія творы яна стварала ў адпаведнасці з гэтым першым.

Чырвонае - жывое. Яно павінна жыць і перамагчы... Гэта такое глыбіннае ўсё. Я ж ўмею заваражыць... Мы ж усё роўна пераможам. Мы нікуды не падзенемся. Гэта ж немагчыма, каб супраць прыроды, унутранай чысціні нашай нацыі і нашых людзей... Нездарма мы беларусы, бо мы чыстыя, мы светлыя людзі. З прыродай нельга жартаваць. Такое стаўленне да чалавека - супраць усялякай прыроды. Чалавек не народжаны, каб здзекавацца адзін з аднаго, забіваць. Мы народжаныя для радасці», - кажа Валянціна Шоба.

Выстава будзе працаваць цягам снежня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках