25 красавiка 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйшла небывалая галалёдзіца

9
У Беларусь прыйшла небывалая галалёдзіца

Дарогі – як люстэрка, а па ходніках ужо катаюцца на каньках.

Пра тое, што ў краіну ідзе галалёд, а на дарогі – галалёдзіца, сіноптыкі папярэджвалі ўжо ўчора ўвечары. Раніца 11 снежня для многіх гарадоў стала сапраўдным выпрабаваннем. І дарогі, і ходнікі былі пакрытыя скарынкай лёду. Адны чытачы расказваюць пра аварыі, іншыя – паказваюць, што яны ўжо катаюцца на каньках па ходніках, паведамляе tut.by.

ВОСЬ ТАК ВЫГЛЯДАЛІ ДАРОГІ РАНКАМ 11 СНЕЖНЯ Ў САЛІГОРСКУ.

З самага ранку ў рэдакцыю пішуць абураныя чытачы, якія скардзяцца на поўную негатоўнасць дарог.

– У Гомелі не проста галалёдзіца, апакаліпсіс! Пешаходныя дарожкі былі не падрыхтаваныя службамі, людзі падалі, вельмі шмат траўмаў, – расказваюць гамельчукі і дадаюць. – Таксісты праз непагадзь выставілі кошты ў тры разы вышэйшыя, чым звычайна.

З Віцебска пішуць, што дарогі падобныя на адшліфаванае люстэрка. Ісці можна толькі па няскошанай камунальнікамі траве. Яшчэ адзін спосаб перасоўвацца па віцебскіх вуліцах знялі на відэа. Высвятляецца, цалкам можна ездзіць на каньках. Той выпадак, калі выраз «дарога – як каток» – не прыгожая метафара, а рэальнасць.

– У Магілёве страшны галалёд, таксі выклікаць немагчыма. Мы дабіраліся да працы ў раёне 8-й гадзіны раніцы, а супрацоўнікі службаў бегалі разгубленыя туды-сюды, бачачы, як усе падаюць, дзеці плачуць, хтосьці, наадварот, смяецца. Машыны заносіць, яны не могуць выехаць з двароў. Калі цэнтральныя дарогі горада паспелі засыпаць, то ў дварах і на невялікіх вулачках быў жах, – апісвае сваю раніцу жыхар Магілёва.

У МАЗЫРЫ ДАРОГІ І ХОДНІКІ БЫЛІ ПАКРЫТЫЯ ЛЁДАМ

Чытачы з Бабруйска паведамляюць пра вельмі слізкія дарогі ў горадзе. Як паведамляе бабруйскі рэсурс komkur.by, дарогі пачалі пасыпаць пяском ад шостай раніцы..

У РАЁНЕ ПАСЁЛКА ЯЛОВІКІ КАЛЯ БАБРУЙСКА ФУРГОН ЗЛЯЦЕЎ У КЮВЕТ
НА ТРАСЕ ГОМЕЛЬ – МЕНСК «СКЛАЛАСЯ» ФУРА. ІНФАРМАЦЫІ ПРА ПАЦЯРПЕЛЫХ НЯМА

Аўтаканал Бабруйск 35 FM паведамляе адразу пра некалькі ДТЗ на дарогах у раёне Бабруйска.

Вядома і пра некалькі смяротных аварый, калі кіроўцы не спраўляліся з кіраваннем і сыходзілі ў занос. Так, у Лагойскім раёне загінуў 38-гадовы кіроўца, які вылецеў на сустрэчку, а на М1 ноччу здарылася аварыя з пяццю машынамі, у якой на смерць збілі кіроўцу, які выйшаў з аўто.

А тым часам ДАІ і сіноптыкі папярэджваюць, што на выходных чакаецца зніжэнне тэмпературы паветра, прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Так што на дарогах зноў можна чакаць галалёдзіцы. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках