25 красавiка 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты высветлілі, як не заразіцца каранавірусам у аўтамабілі

Экспэрты высветлілі, як не заразіцца каранавірусам у аўтамабілі
ФОТА: © ISTOCKPHOTO.COM

Для атрымання вынікаў выкарыстоўваўся метад кампутарнага мадэлявання.

Адмыслоўцы з Універсітэта Браўна ў США правялі даследаванне на тэму, як не заразіцца каранавірусам у аўтамабілі. Сцэнар прадугледжваў знаходжанне ў аўто кіроўцы, а таксама аднаго пасажыра, які сядзіць з процілеглага боку (ззаду справа). Для ўстанаўлення вынікаў выкарыстоўваўся метад кампутарнага мадэлявання, вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Science Advances.

Сайт Charter97.org публікуе кароткі пераказ вынікаў экспэрыменту.

Падчас даследавання адзін з суаўтараў - Асіманшу Дас высветліў, што паветраныя патокі ўнутры машыны (леворульная Toyota Prius, якая рухалася з хуткасцю 80 км/г) істотна ўплываюць на шанцы падчапіць хваробу. Так, найгоршыя ўмовы для здаровага чалавека складаюцца, калі ў аўтамабілі зачыненыя ўсе вокны і ўключаны кандыцыянер. У гэтым выпадку канцэнтрацыя віруса ў салоне значна павялічваецца, што істотна павышае шанцы заразіцца.

Для таго каб засцерагчы сябе ў аўтамабілі, лепш за ўсё адкрыць усе вокны: у такім выпадку ўтворацца дзве параўнальна незалежныя паветраныя плыні з кожнага боку, пры гэтым імавернасць заражэння кіроўцы крыху вышэйшая - завіхрэнні вяртаюцца наперад. Крыху менш эфектыўная схема, калі апушчаны супрацьлеглыя ад людзей шыбы - каб вірус скразняком вылятаў вонкі. Калі апусціць шкло побач з чалавекам, то паветраныя плыні разам з часціцамі вірусаў пачнуць праходзіць побач, што павялічвае рызыку захворвання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках