28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заняла пятае месца на дзіцячай «Еўравізіі»

1
Беларуска заняла пятае месца на дзіцячай «Еўравізіі»
Арына Пехцерава

У конкурсе перамагла ўдзельніца з Францыі.

Пераможцай міжнароднага песеннага конкурсу дзіцячая «Еўравізія-2020», фінал якога адбыўся ў Польшчы ў фармаце тэлемоста, стала 11-гадовая ўдзельніца з Францыі Валянціна Транэль.

У выніку галасавання журы і гледачоў яна атрымала 200 балаў за выкананне песні J'imagine ( «Я ўяўляю сабе»).

Другое месца заняла прадстаўніца Казахстана Каракат Башанава, якая набрала 152 балы. Трэцяй стала ўдзельніца з Гішпаніі Салеа – яна мае 133 балы.

Беларусь на гэтым конкурсе прэзэнтавала 12-гадовая Арына Пехцерава з Магілёва, якая заняла пятае месца.

Праз пандэмію каранавірусу конкурс сёлета прайшоў у фармаце тэлемоста. У фінале дзіцячай «Еўравізіі» выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Расеі, Беларусі, Францыі, Грузіі, Нямеччыны, Казахстана, Мальты, Польшчы, Сербіі, Гішпаніі, Нідэрландаў ды Украіны. Арменія сяголета адмовілася ўдзельнічаць у конкурсе дзеля канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках