Якім будзе надвор'е ў апошні дзень лістапада
- 29.11.2020, 22:53
- 21,475
Прагноз сіноптыкаў.
Мокры снег і да 6 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 30 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра будзе воблачна, удзень з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных адцінках дарог чакаецца галалёдзіца. Уночы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, удзень - ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.